Тэрэза Сематарнава раіць
Луна Луна

Maren Kames, Luna Luna © 2019 Secession Verlag für Literatur, Zürich Вам таксама ўжо калі-небудзь хацелася пачытаць вершы пад поп-музыку? А што б атрымалася, каб нехта ўзяў шэйкер і перамешваў вершы з такой музыкай, пакуль не атрымаецца асвяжальны напой?
Марэн Камес – маладая нямецкая паэтка, яе другі зборнік вершаў, "Луна луна", намінаваны на прэмію Лейпцыгскага кніжнага кірмашу. Між іншым, вылучэнне паэзіі на галоўную кніжную прэмію пасля столькіх гадоў няўвагі да яе ўспрымаецца ў літаратурных колах амаль як палітычнае рашэнне.

Крытыкі адносяць кнігу "Луна луна" да лунатычнай паэзіі. Калі вы не ведаеце, што гэта такое, то вам, магчыма, варта паслухаць Ані Ленакс і яе песню "No More I Love Your's" ("Больш не будзе гэтых 'Я вас кахаю'"). Вершы ў зборніку ‒ пакланенне каханню, строфы выкрыкваюцца ў ноч. распавядаюць пра страчанае каханне; напісаны яны ў лёгкай гульнёвай форме. Гэтым паэзія Камес адрозніваецца ад большасці твораў сучасных аўтараў. Яна не піша невытлумачальнай мовай авангарду, але і ні да каго не прынароўліваецца. Тэксты песень перамешваюцца з плынню лунатычнага роздуму, узнікае натуральны паток, у якім дазваляецца згубіцца і зноў знайсціся. У Інтэрнэце ёсць, дарэчы, саўндтрэк да кнігі, цікавы мікс, прыдатны для тых, хто зараз пакутуе ад разбітага сэрца ці некалі перажыў падобнае.

Secession Verlag für Literatur

Maren Kames (Марэн Камес)
Luna Luna (Луна луна)
Secession Verlag für Literatur, Zürich, 2019 (Выдавецтва Secession Verlag für Literatur, Цюрых, 2019 г.)
ISBN 978-3-906910-67-3
112 старонак

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Perlentaucher
Deutschlandfunk Kultur