Юдзіт Лёрынцэ раіць
Кінцугі

Miku Sophie Kühmel, Kintsugi © 2019 S. Fischer Verlag, Frankfurt am Main Раман Міку Сафіі Кюмель "Кінцугі" нагадвае класічны твор для камернага тэатра: чатыры персанажы, дом на беразе возера, пад уяўна гарманічнай паверхняй – надзвычай напружаная блытаніна адносін, і пад канец нішто не застаецца такім, якім было спачатку. Макс і Райк, гомасексуальная пара, на выходных збіраюцца адзначыць ва ўласным доме недзе ў Укермарку, мясцовасці на паўночным усходзе Германіі, дваццацігоддзе сваіх стасункаў. Разам з імі туды прыехалі Тоніа, якага Райк кахаў у маладосці, і ягоная дачка Пега. Чатыры аповеды ад першай асобы знаёмяць чытача з іх гісторыяй, гісторыяй альтэрнатыўнай сям'і. Расказваецца пра тое, як мастак Райк знаёміцца з педантычным інтэлектуалам-археолагам Максам, як ён кідае Тоніа, як Тоніа робіцца бацькам-адзіночкай і адмаўляецца ад кар'еры музыканта, а Райк і Макс становяцца дзядзькамі для Пегі. І вось у выходныя на возеры лініі разрыву ў іх адносінах становяцца бачнымі, як расколіны на філіжанцы для гарбаты.
 
Кінцугі – гэта японскае мастацкае рамяство, майстэрства аднаўлення разбітай керамікі з выкарыстаннем золата, мастацтва, якое ўзнаўляе прыгажосць, выяўляючы пры гэтым эстэтыку хібаў. "Кінцугі" як назва рамана – яшчэ і сімвал альтэрнатыўнай сям'і, якая ва ўмовах распаду традыцыйнай сям'і замяняе звычайную і бярэ на сябе яе функцыю. Сем'і, з якіх паходзяць Тоніа, Макс і Райк, усе без выключэння фрагментарныя, з парушанымі функцыямі. Але кінцугі сімвалізуе яшчэ і падзеі гэтых дзён адпачынку на возеры, тое, што з разбураных стасункаў можа ўзнікнуць нешта не менш вартаснае. "А ў тых месцах, дзе былі расколіны, адшчэпкі, разломы, зіхацяць прожылкамі святла разгалінаваныя лініі золата".


S. Fischer Verlag

Miku Sophie Kühmel (Міку Сафі Кюмель)
Kintsugi (Кінцугі)
S. Fischer Verlag, Frankfurt am Main, 2019 (Выдавецтва S. Fischer Verlag, Франкфурт-на-Майне, 2019 г.)
ISBN 978-3-10-397459-1
304 старонкі

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Frankfurter Allgemeine Zeitung auf Bücher.de
Frankfurter Rundschau
Süddeutsche Zeitung
Spiegel Online