Лінда Ягіла раіць
Ойча наш

Angela Lehner, Vater unser © 2019 Carl Hanser Verlag GmbH & Co. KG, München Ангела Ленэр нарадзілася ў 1987 г. у Клагенфурце. Яе з'яўленне ў літаратуры было надзіва энергічнае, ледзь не выбуховае. Сваім першым раманам "Ойча наш" Ленэр нібыта гучна абвяшчае: "Гэта я, і мяне нельга не заўважыць!" І яе сапраўды нельга было не заўважыць: раман выклікаў сенсацыю. Ён трапіў ў доўгі спіс Нямецкай кніжнай прэміі і быў узнагароджаны як дэбют пры прызначэнні Аўстрыйскай кніжнай прэміі.

Пачынаецца раман са з'яўлення Эвы Грубер, галоўнай гераіні, якая выклікае супярэчлівыя пачуцці, у Венскай псіхіятрычнай лякарні. І толькі паступова мацнее падазрэнне, што Эва сама арганізавала сваё накіраванне ў клініку, каб быць бліжэй да свайго малодшага брата Бернгарда, якога тут лечаць ад парушэнняў стрававання. Эва перакананая, што яна павінна выратаваць брата, што яна адзіная альфа-асоба ў сям'і, таму бярэ на сябе адказнасць і пачынае дзейнічаць. Але Бернгард не хоча, каб яго ратавалі, і стараецца трымацца як мага далей ад сястры. Чаму сталася так, што здарылася паміж братам і сястрой, ‒ гэтае пытанне застаецца адным з самых цікавых у рамане, на ім трымаецца напружанасць.

Ангела Ленэр распавядае сямейную і шпітальную гісторыю ў трох раздзелах: "Айцец", "Сын" і Святы Дух". Яна робіць крытычныя заўвагі на адрас Аўстрыі, якая знаходзіцца пад моцным уплывам каталіцызму, і гэтым надае раману моцнае грамадскае гучанне. А дзякуючы шматлікім спецыфічна аўстрыйскім словам і фразеалагізмам, да якіх месцамі дадаюцца дыялектызмы, раман успрымаецца яшчэ і як прывабная аўстрыйская кніга.

Carl Hanser Verlag

Angela Lehner (Ангела Ленэр)
Vater unser (Ойча наш)
Carl Hanser Verlag, Berlin, 2019 (Выдавецтва Carl Hanser Verlag, Берлін, 2019 г.
ISBN 978-3-446-26259-1
284 старонкі

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe  Інстытута імя Гётэ

Рэцензіі ў нямецкіх СМІ:
Frankfurter Allgemeine Zeitung
literaturkritik.de
VIDEO: Lesung & Gespräch: Angela Lehner Vater unser, April 2019, Literaturhaus Salzburg