Бране Чоп раіць
“Метраполь”

Eugen Ruge, Metropol © 2019 Rowohlt Verlag, Reinbek bei Hamburg Літаратурная высылка: ствараецца ўражанне, быццам аўтар саслаў сваіх дзеда і бабулю на паўтара года ў маскоўскі гатэль "Метраполь", дзе яны, шчасліва ўцёкшы ад нацыстаў, баяцца цяпер ужо доўгай рукі Сталіна. У гэты час якраз праводзяцца чысткі. Нягледзячы на камуністычныя перакананні ўцекачоў, ўлады ў іх адданасці не ўпэўненыя, яе яшчэ трэба праверыць. І месцам, дзе людзі чакаюць вынікаў праверкі, з'яўляецца гатэль "Метраполь".

Такім чынам, захмараная Еўропа 1930-х гадоў стварае фон гэтага аўтабіяграфічна-гістарычнага твору – здаецца, быццам пачатковы адрэзак часу з цудоўнага рамана Ойгена Ругэ In Zeiten abnehmenden Lichts ("У дні памяншэння святла") набыў больш падрабязнае асвятленне, але не праясніўся. Кожнай раніцы, калі чарговы калега не з'яўляецца на снеданне, страх і напружанасць апавядальнікаў узмацняюцца: магчыма, яны стануць наступнымі. Найчасцей слова даецца бабулі Ругэ, і гэта робіць тэкст надзвычай пераканаўчым. Але той, хто чытаў уганараваны прэміямі першы аповед, In Zeiten abnehmenden Lichts, напісаны восем гадоў таму, ведае, што дзед і бабуля аўтара ўсё ж здолелі ў рэшце рэшт дабрацца аж да Мексікі.

Rowohlt Verlag

Eugen Ruge (Ойген Ругэ)
Metropol ("Метраполь")
Rowohlt Verlag, Reinbek bei Hamburg, 2019 (Выдавецтва Rowohlt Verlag, Райнбэк пад Гамбургам, 2019 г.)
ISBN 978-3-498-00123-0
432 старонкі

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Buecher.de
Perlentaucher