Ілона Бурка раіць
Пікнік у цемры

Markus Orths, Picknick im Dunkeln © 2020 Carl Hanser Verlag GmbH & Co. KG, München Англійскі комік Стэн Ларэл раптам усведамляе, што трапіў у суцэльную цемру, магчыма, у тунель. Ён вобмацкам прабіраецца наперад і натыкаецца на жывую істоту – як высвятляецца, гэта Фама Аквінскі. Так пачынаецца неверагодна камічнае і пры гэтым захапляльна філасофскае падарожжа, але і звышсур'ёзны аповед. Як Стэн Ларэл і Фама Аквінскі маглі сустрэцца тут? Чаму менавіта яны? Два чалавекі, аддзеленых адзін ад аднаго сямю стагоддзямі, -- той, хто смяшыць людзей, і той, хто вучыць іх. Той, хто, каб парадаваць людзей, вытварае нешта пазбаўленае сэнсу, і той, хто ва ўсім і ўсюды шукае сэнс. Адзін тоўсты і разумны, другі худы і далёка не такі разумны.
Трохі сюррэалістычны і дзіўны сон. Прасоўванне вобмацкам праз цемру і невядомасць, каб выйсці на святло. Трохі ад Бэкета, трохі ад "Боскай камедыі" Дантэ і ад стылю буфанады.

Паступова раскрываецца жыццёвы шлях абодвух персанажаў, бліскучыя сцэны ўспамінаў пераканаўчыя і аўтэнтычныя, кожная з іх заслугоўвае асобнага аповеду. Фама Аквінскі ведае свет толькі да 1274 года, яму невядома, як чалавек смяецца, ён не разумее гумару і не ўмее проста радавацца. Стэн спрабуе растлумачыць яму рух і развіццё свету і адначасова сам стараецца знайсці адказы на экзістэнцыйныя пытанні. У гутарках выяўляюцца каштоўнасці новага часу, узнікаюць усё новыя дзівосныя гульні розуму, разгортваюцца філасофскія дыскусіі пра веру, існаванне ці неіснаванне Бога, пра смерць і пра жыццё, мысленне і смех, хуткасць і лад жыцця новай эпохі. І ўсё гэта дзеля таго, каб дайсці да святла і да канца, да канца жыцця. Як у фільме з заключным тытрам "Канец".

Hanser Verlag

Marcus Orths (Маркус Ортс)
Picknick im Dunkeln (Пікнік у цемры)
Hanser Verlag, München, 2020т (Выдавецтва Hanser Verlag, Мюнхен, 2020 г.)
ISBN 978-3-446-26570-7
240 старонак

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Süddeutsche Zeitung
NZZ
Deutschlandfunk
WDR