Бране Чоп раіць
Гісторыя пра вецер

Raoul Schrott, Eine Geschichte des Windes oder Von dem deutschen Kanonier der erstmals die Welt umrundete und dann ein zweites und ein drittes Mal © 2019 Carl Hanser Verlag GmbH & Co. KG, München Бартавы дзённік збройнага майстра: ужо ў чыста тактыкальным аспекце падробленая пад даўніну кніга пра падарожжы і разам з тым адукаваўчы раман-карыкатура Рауля Шрота робіць захапляючае ўражанне. Пэтар-Андрэас Гасіпэн пастараўся сваім афармленнем кнігі надаць ёй налёт мастацтва кнігі XVI стагоддзя. У галоўных раздзелах рамана апавядальнік, неадукаваны і шчыры, -- немец-кананір Ганэс фон Ахен, але і Шрот распавядае пра падзеі ад першай асобы, таму што ён часткова сам паўтарае кругасветныя падарожжы фон Ахена. Мова Шрота архаічная і манерная, яна патрабуе ад чытача ўвагі і захапляе маляўнічымі падрабязнасцямі.

Ліццё гармат, пакаранні на борце, голад і роспач у Ціхім акіяне паўстаюць перад вокам чытача надзвычай праўдападобна. Кругасветнае падарожжа Магелана, якое адбылося амаль роўна 500 гадоў таму, не мае ніякіх таямніц, а вось пра тое, як бавілі час на парусніках, як яго размяркоўвалі, вядома няшмат. Ганэс фон Ахен -- адзін з усяго толькі васемнаццаці членаў экіпажа, што вярнуліся з першага падарожжа; потым ён бярэ ўдзел яшчэ ў двух. Падчас трэцяга ён гіне ў выніку бязглуздага свавольства на востраве Вялікадня. Менавіта там ён надыктаваў сваю гісторыю на лісці банана. Тут барочна раскрываюцца акіянскія прасторы, любімая тэма Шрота, да якой ён звяртаецца зноў і зноў.

Carl Hanser Verlag

Raoul Schrott (Рауль Шрот)
Eine Geschichte des Windes oder Von dem deutschen Kanonier der erstmals die Welt umrundete und dann ein zweites und ein drittes Mal (Гісторыя ветру або Пра нямецкага кананіра які першы раз праплыў вакол свету а потым другі і трэці раз)
Carl Hanser Verlag, München, 2019 (Выдавецтва Carl Hanser Verlag, Мюнхен, 2019 г.)
ISBN 978-3-446-26380-2
324 старонкі

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Buecher.de
Perlentaucher