Пётр дэ Боньча Букоўскі раіць
Гёльдерлін

Rüdiger Safranski, Hölderlin. Komm! ins Offene, Freund! © 2019 Carl Hanser Verlag GmbH & Co. KG, München Новая кніга Рудыгера Сафранскі, тытана нямецкай біяграфічнай літаратуры. З-пад яго пяра выйшлі аповесці пра жыццё і творчасць Шылера, Гётэ, Э. Т. А. Гофмана, Шапэнгаўэра, Ніцшэ, Хайдэгера – і вось некалькі месяцаў таму да іх дадалася кніга пра Фрыдрыха Гёльдэрліна. З нагоды 250-годдзя аднаго з найвялікшых нямецкамоўных паэтаў мы атрымалі яго сціслую, добра скампанаваную і цікава расказаную біяграфію. У ёй ёсць амаль усё: захапляльны аповед пра юнацкія гады Фрыдрыха, кампетэнтныя заўвагі адносна філасофскіх меркаванняў аўтара "Гіперыёна" (ён жа сябраваў з Шэлінгам і Гегелем), аналіз яго галоўных твораў, разважанні пра вытокі і храналогію псіхічнай хваробы паэта і нават абагуленую гісторыю ўспрыняцця Гёльдэрліна ў Германіі.

Дзве са шматлікіх характарыстык гэтай юбілейнай біяграфіі з'яўляюцца, на маю думку, самымі важнымі: па-першае, асаблівая адчувальнасць Рудыгера Сафранскі да псіхалагічных і сацыяльных кантэкстаў творчасці Гёльдэрліна і, па-другое, вельмі ясна і прыгожа сфармуляваны пасыл, які заахвочвае да роздуму. Адштурхоўваючыся ад метафары Гёльдэрліна пра "сутонне багоў", якое абвяшчае канец эпохі ўніверсальнага духу,  аўтар сцвярджае, што тое  сутонне ўжо настала. "Таму Гёльдэрлін і стаў для нас такім далёкім (…). Дойдзе ён яшчэ да нас ці мы дойдзем да яго? Калі б гэта было так, было б цудоўна", ‒ рэзюмуе Сафранскі.


Carl Hanser Verlag

Rüdiger Safranski (Рудыгер Сафранскі)
Hölderlin. Komm! ins Offene, Freund! (Гёльдэрлін. "Пайшлі! у адкрытасць, сябар!")
Carl Hanser Verlag, München, 2019 (Выдавецтва Carl Hanser Verlag, Мюнхен, 2019 г.)
ISBN 978-3-446-26408-3
336 старонак

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe  Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Perlentaucher
WDR
Zeit Online