Жывіле Гапшыене раіць
Што такое каханне, Сакрат?

Nora Kreft, Was ist Liebe, Sokrates? © 2019 Piper Verlag, München Нора Крэфт, філосаф, навуковы супрацоўнік Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта, даследуе тэмы каханне і незалежнасць. У сваёй цудоўнай кнізе яна збірае за дыскусійным сталом восем выдатных філосафаў -- мужчын і жанчын ‒ і прапануе ім падыскутаваць пра каханне. Надзвычай цікава тое, што яны паходзяць з розных эпох – напрыклад, Сакрат з антычнасці, Імануіл Кант з XVIII  стагоддзя, Зігмунд Фрэйд з XX.

Філосафы заўсёды імкнуліся высвятляць пытанні пра каханне. Каханне не паддаецца кантролю. Яно робіць нас уразлівымі. Яно істотна мяняе нас. Чаму ж тады мы ўсё роўна прагнем кахання? Ці з'яўляецца каханне, як сцвярджае Фрэйд, цягай да пажадлівасці, захавання, жыцця? Ці маюць рацыю неўролагі, канстатуючы, што гэта пэўны нейрахімічны працэс у мозгу? Уласна кажучы, каханне, паводле Сакрата, -- гэта патрабаванне мудрасці. Як гэта – мудрасці? "Мы пачынаем кахаць іншага чалавека, калі, гледзячы на яго, згадваем вечныя ідэі (…). Безумоўна, толькі схематычна" (с. 49). Паводле Сакрата мы ўспамінаем, што мы – душы, шчасце якіх палягае не ў свецкіх рэчах, а ў мудрасці. Кант абагульняе гэтае пытанне: таму кожны, хто кахае, філасофствуе, а кожны, хто філасофствуе, кахае.

Нора Крэфт закранае розныя аспекты кахання – права кожнага на каханне, незаменнасць каханага чалавека, абмежаванне незалежнасці, мастацтва кахання, сучасныя smart dating apps – фарматы знаёмства з дапамогай мабільнага дадатку ‒ і унікальным чынам адкрывае маладым чытачам свет філасофіі. Гэтая кніга шмат каго заахвоціць глыбей пазнаёміцца з арыгінальнымі творамі філосафаў.


Piper Verlag

Nora Kreft (Нора Крэфт)
Was ist Liebe, Sokrates? (Што такое каханне, Сакрат?)
Piper Verlag, München, 2019 (Выдавецтва Piper Verlag, Мюнхен, 2019 г.)
ISBN 978-3-492-05911-4
224 старонкі

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Deutschlandfunk