Йітка Нэшпарава раіць
Сябры

Heike Faller; Valerio Vidali Freunde. Was uns verbindet © 2020 Kein & Aber, Zürich – Berlin Пасля міжнароднага поспеху ілюстраванай хронікі пра жыццё чалавека Hundert. Was du im Leben lernen wirst ("Сто гадоў. Чаму ты навучышся за сваё жыццё") дуэт аўтараў Гайкэ Фалер і Валерыа Відалі выпусціў новую кнігу з падобнай канцэпцыяй, дзе яны разважаюць  пра характар сяброўскіх стасункаў паміж людзьмі. Каляровы тэнісны туфель, шнуроўка якога прасунута праз раменьчык чырвонай "лодачкі" ‒ такі малюнак упрыгожвае вокладку кнігі "Сябры. Што нас аб'ядноўвае". Ён сімвалізуе сілу прыцягнення процілегласцей, якая пры бліжэйшым разглядзе ўрэшце рэшт нешта злучае. У той самы час гэтыя рэчы – дасціпная метафара дарогі, па якой крочыць кожнае сяброўства, незалежна ад таго, мімалётнае яно ці на ўсё жыццё, перарасце яно некалі ў каханне ці застанецца эпізодам, які мы не здолелі або не захацелі захаваць.

Не толькі такія формы сяброўства разглядае нямецкая журналістка Гайкэ Фалер, шматгадовая рэдактарка часопіса Zeit Magazin, з дапамогай, так бы мовіць, гульні ‒ тэкста-калажа, складзенага з адвольна выбраных слоў і сказаў, з уласных назіранняў і роздумаў. А італьянец Валерыа Відалі, які жыве ў Берліне, сваімі яркімі ілюстрацыямі дэманструе творчую самастойнасць у гэтай гісторыі.



Kein & Aber

Heike Faller; Valerio Vidali (Гайкэ Фалер, Валерыа Відалі)
Freunde. Was uns verbindet ("Сябры. Што нас аб'ядноўвае)
Kein & Aber, Zürich – Berlin, 2020 (Выдавецтва Kein & Aber, Цюрых – Берлін, 2020 г.)
ISBN: 978-3-0369-5830-9
180 старонак

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Neue Buchtipps