Ангеліка Рыдэр раіць
Чуллівы тытан

Der empfindsame Titan: Ludwig van Beethoven im Spiegel seiner wichtigsten Werke, Christine Eichel © Blessing Verlag, München, 2019 Крысціна Айхель выбрала для сваёй біяграфіі Бетховена новы, лагічны падыход: свой шлях праз жыццё кампазітара яна пракладае з апораю на яго самыя вядомыя творы. Перавага ў тым, што пры чытанні біяграфіі згадваюцца такія шэдэўры, як, напрыклад, "Месяцавая саната", з іх найбольш папулярнымі пасажамі. Айхель разглядае жыццё і творчасць як адзінства і адбірае для сябе тэмы і перыяды жыцця на падставе твораў: дзяцінства Бетховена, заблытаная фінансавая сітуацыя, стаўленне кампазітара да арыстакратыі і да музычных выдавецтваў, яго жыццёвыя стасункі і яго здароўе.
Мне асабліва спадабалася, што музыказнаўца Айхель дае тлумачэнні да выбраных у якасці прыкладаў кампазіцый такім чынам, што іх разумее і чалавек, далёкі ад музыкі. Пры гэтым яна з эмпатыяй паказвае складаны характар творчасці, барацьбу за дасканаласць і шліфоўку твораў, якая часта доўжыцца гадамі. Яна ўмее аб'ёмна апісваць рэвалюцыйны складнік асобы кампазітара Бетховена ў тым ліку і ў яго ўздзеянні на тагачасных слухачоў. Дзякуючы наглядна паказаным эпізодам чытач паглыбляецца ў эпоху Французскай рэвалюцыі, Венскага кангрэса.
 
Біяграфія рэалістычная, чытаецца з цікавасцю; матэрыял, мяркуючы па ўсім, дакладна даследаваны (падрабязны Дадатак чытаецца з лёгкасцю); кніга дае чытачу новую інфармацыю, а часам і тонкія тлумачэнні. Для мяне раман Крысціны Айхель ‒ паспяхова выкананы ўступ да года Бетховена, і я шчыра раю прачытаць гэты твор.

Blessing Verlag

Christine Eichel (Крысціна Айхель)
Der empfindsame Titan: Ludwig van Beethoven im Spiegel seiner wichtigsten Werke (Чуллівы тытан: Людвіг ван Бетховен у люстэрку яго галоўных твораў)
Blessing Verlag, München, 2019 (Выдавецтва Blessing Verlag, Мюнхен, 2019 г.)
ISBN: 978-3-89667-624-5
432 старонкі

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe  Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
RBB24
Klassik Radio