Балаж Гёрфёл раіць
Працэсы. Пра Франца Кафку

Elias Canetti, Prozesse. Über Franz Kafka © 2019 Carl Hanser Verlag GmbH & Co. KG, München Франц Кафка не толькі ўзбагаціў сусветную літаратуру незабыўнымі персанажамі, не толькі зрабіў сваёй інспіруючай дзейнасцю вялікі ўплыў на папулярную культуру, які доўжыцца да сённяшняга дня, ‒ ён яшчэ і вабіць сваёй асобай шматлікіх філосафаў і аўтараў. Сярод іх варта назваць найперш і Эліаса Канэці, які ўпершыню прачытаў Кафку ў дваццаціпяцігадовым узросце. Пісьменнік настолькі зачараваў яго, што Канэці не мог выйсці з-пад яго ўплыву на працягу ўсяго жыцця. Пра гэтае захапленне сведчыць і кніга, падрыхтаваная і выдадзеная Сусанай Людэман і Крысціянам Вахінгерам.
Больш чым палову кнігі займаюць тыя нататкі, што рабіліся на працягу пяцідзесяці гадоў і публікаюцца тут упершыню. "Кафка – гэта гіпноз нашага стагоддзя", ‒ так гучыць сказ, які сімвалічна выражае захапленне Канэці. У сваіх нататках Канэці зыходзіць з пераканання, што публічнае і прыватнае, літаратуру і жыццё нельга аддзяліць адно ад аднаго, гэтак сама жыццё і творчасць Кафкі і Канэці пераплятаюцца адмысловым чынам на старонках кнігі. Канэці вядзе безупынны дыялог з Кафкам, атаесамляе сябе з ім, проста ўпрошвае Кафку дапамагчы яму пісаць.Праўда, як трапна заўважана ў прадмове да кнігі, стаўленне Канэці да Кафкі хутчэй за ўсё можна апісаць выказваннем амерыканскага літаратуразнаўцы Гаральда Блума як "боязь уплыву": разам з усім абагаўленнем свайго прыкладу і ідэнтыфікацыяй з ім, ён не можа не адмежаваць сябе ад яго, каб сцвердзіць уласную арыгінальнасць і незалежнасць. Кніга Канэці – чытво-стымул, яе можна раіць кожнаму, каго цікавяць Канэці або Кафка ‒ або пераплецены падвойны духоўны партрэт абодвух.

Hanser Verlag

Elias Canetti (Эліас Канэці)
Prozesse. Über Franz Kafka (Працэсы. Пра Франца Кафку)
Hrsg. von Susanne Lüdemann und Christian Wachinger (Укладальнікі Сусана Людэман і Крысціян Вахінгер)
Hanser Verlag, Berlin, 2019 (Выдавецтва Hanser Verlag, Берлін, 2019 г.
ISBN 978-3-446-26370-3
384 старонкі

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Frankfurter Allgemeine Zeitung auf Bücher.de
Frankfurter Rundschau