Айя Сакава раіць
«запісвай ўсё што ёсць праўдай»

„schreib alles was wahr ist auf“ – Der Briefwechsel Ingeborg Bachmann – Hans Magnus Enzensberger © Suhrkamp Verlag, Berlin, 2018 Перапіска аўстрыйкі Інгеборг Бахман (1926 – 1973) і немца Ганса Магнуса Энцэнсбергера (нар. у 1929 г.) на працягу 1957 – 1972 гадоў, якая налічвае 130 пісем, у аднолькавай ступені адлюстроўвае тагачаснае літаратурнае жыццё  і адчуванне жыцця двух узорных аўтараў. На працягу гадоў прасочваецца пераўтварэнне адносін з флірту-гульні праз лёгкую закаханасць у глыбокае сяброўства калег. Бахман і Энцэнсбергер знаёмяцца ў кастрычніку 1955 г.  на паседжанні «Групы 47» у Цюбінгене. Іх абодвух аб'ядноўвае любоў да мовы, цвёрдая вера ў міжнародную мову паэзіі, цікавасць да падарожжаў  і пэўная жыццёвая мужнасць.
Гэтыя пісьмы сапраўды сведчаць пра мужнасць і чалавечнасць і пра здольнасць прыслухоўвацца, нягледзячы на ўсе разыходжанні ў думках, што ў нашы дні стала ўжо рэдкасцю. Пісьмы паказваюць, якое значэнне мае сяброўства і якую вялікую вартасць мае добрае слова і прызнанне з боку іншага, добрага знаёмага, калегі. Інгеборг піша Мангу – так ён галоўным чынам падпісвае свае пісьмы, -- што ёй больш за ўсё хацелася б сустрэцца з ім, каб вызначыць глыбіню разыходжання ў думках. Але не для таго, каб потым прытрымлівацца адзінага погляду, а каб праз разыходжанні ў думках даведацца нешта новае.
Suhrkamp Verlag

Hubert Lengauer (Hrsg.) (Губерт Ленгаўэр, укладальнік)
„schreib alles was wahr ist auf“ – Der Briefwechsel Ingeborg Bachmann – Hans Magnus Enzensberger («запісвай ўсё што ёсць праўдай». – Перапіска Інгеборг Бахман – Ганс Магнус Энцэнсбергер)
Suhrkamp Verlag, Berlin, 2018 (выдавецтва Suhrkamp, Берлін, 2018 г.)
ISBN 978-3-518-42613-5
479 старонак

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Literaturkritik.de
Frankfurter Allgemeine Zeitung