Амалія Мачэк раіць
Рэчы Фрэйда

Freuds Dinge © Die Andere Bibliothek, Berlin, 2019 Музей Зігмунда Фрэйда ў Вене па адрасу Бэрггасэ, 19, – гэта музей адсутнасці. Усе легендарныя дываны, статуэткі і карціны эмігрыравалі ў 1938 годзе разам з Фрэйдам ў Лондан, але нядаўна яны знайшлі сабе новую радзіму ў раскошна аформленай кнізе Лотара Мюлера, якая выйшла лімітаваным і нумарным выданнем і сама можа разглядацца як (калекцыйны) аб'ект пажады. У назве з празаічным гучаннем – «Рэчы Фрэйда» – маюцца на ўвазе як абстрактныя «рэчы мары» і «апошнія рэчы», што адлюстроўваюць абыходжанне Фрэйда з мінучасцю, так і абсалютна канкрэтныя рэчы, якія служылі заўзятаму паляўнічаму (на жывёл, заўважым дарэчы) і калекцыянеру аб'ектаў мастацтва і тэхнічных навінак розных эпох не толькі эстэтычным упрыгожаннем ці капіталаўкладаннем, але і «матэрыялам яго тлумачальнай дзейнасці» і  будаўнічымі элементамі «рэпертуара прыпавесцей, які служыць / служыў яму для развіцця і прадстаўлення ягонай новай навукі». І сам псіхааналітык, і ягоныя пацыенты маглі з дапамогай архетыповых фігур выяўляць схаваныя ўзоры і лягчэй называць іх словамі.
Die andere Bibliothek

Lothar Müller (Лотар Мюлер)
Freuds Dinge (Рэчы Фрэйда)
Die Andere Bibliothek, Berlin, 2019 (Выдавецтва Die Andre Bibliothek, Берлін, 2019 г.)
ISBN 978-3-8477-0410-2
420 старонак

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Perlentaucher
MDR Kultur
Deutschlandfunk Kultur
Die Welt