Інгвілда Страўтмане раіць
Неталенавітая манюка

Die untalentierte Lügnerin - Eva Schmidt © Jung und Jung Гэты раман трохі ахутаны цыгарэтным чадам. Толькі трохі. У ім ёсць доўгія шпацыры па лесе. З сабакам і без. У ім ёсць віно. Трохі. І гутаркі. І ўсё гэта быццам у пераказе, ачужана. Быццам нехта глядзіць збоку на тое, што адбываецца. Магчыма, менавіта так яно і ёсць, таму што гераіня, Марэн, піша гісторыю, да якой вяртаецца зноў і зноў.
А пісьменніца Эва Шміт, у сваю чаргу, піша пра Марэн.
У  рамане «Неталенавітая манюка» гаворка ідзе пра маладую жанчыну, якая пасля беспаспяховай вучобы ў тэатральнай вышэйшай школе вяртаецца ў родны дом, дом свайго дзяцінства. Сям'я даволі няпростая – маці, айчым Роберт, браты дзяўчыны, сабака. Час ад часу нехта разлучаецца з партнёрам ці знаходзіць новага. Марэн не выключэнне. Спачатку яна знаходзіць дзі-джэя Макса, потым Томаса, якому больш не хоча маніць. У кнізе валадараць настрой і паныласць, а не вялікія знешнія здарэнні. Успаміны пра лета ў бабулі. Трохі марудліва і незакончана, больш ў адчуванні, чым яўна, на паверхню выходзяць мана, папрокі і пытанні, якія застаюцца без адказу. Падвойныя жыцці, што выкрываюцца ў не сказаным да канца, ствараюць той узровень рамана, які вызначаецца позіркам Марэн на людзей і стасункі.І ўсё ж гэта аповед пра тугу па сапраўдных адносінах, па чалавечай цеплыні.
Аўтарка Ева Шміт нарадзілася ў 1952 г. у Аўстрыі. Яна выдала чатыры кнігі, акрамя таго, на яе рахунку мноства публікацый у газетах і часопісах. У 2016 г., пасля працяглага перапынку, выйшаў яе раман «Ein langes Jahr» («Доўгі год»), які быў намінаваны на Нямецкую літаратурную прэмію. Раман «Неталенавітая манюка» таксама уключаўся ў доўгі спіс Нямецкай літаратурнай прэміі за 2019 г.
 

Eva Schmidt (Эва Шміт)
Die untalentierte Lügnerin («Неталенавітая манюка»)
Jung und Jung, Salzburg, Wien, 2019 (Выдавецтва Jung und Jung, Зальцбург, Вена, 2019 г.)
ISBN 978-3-99027-230-5
207 старонак

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ