Уршка П. Чэрне раіць
Забыўлівы асілак

David Wagner - Der vergessliche Riese © Rowohlt Мала якія кнігі ў Германіі маюць такую філігранную пабудову. Гэтая напісана ў дыялогах. Зграбна. Гутаркі апавядальніка з галоўным персанажам, хворым на дэменцыю бацькам, наглядна паказваюць, як прагрэсіруе хвароба. Раман «Забыўлівы асілак» можна чытаць як кніжную тэрапію. Ён выступае і як тонкая трагкамедыія: звонку – рамантычны Рэйн з усімі яго замкамі, шыкоўнымі віламі, рымлянамі, унутры – псіхалагічныя тонкасці, стыль жыцця і палітычныя кантэксты жыхароў Бона. Згадваюцца, напрыклад, жанчыны Бёля на фоне рачнога краявіду. Палітычная цемрадзь, якая яшчэ дыхае. Партрэт Кісінджэра на сцяне ў гасцініцы. Дзядуля нацыст, бабуля нацыстка.
Чаму ж тады гэтую кнігу адназначна варта раіць для прачытання? Яна дае магчымасць новага адчування ў стаўленні да дэменцыі – весялосці, суцяшэння, жарту. Хвароба дае новыя магчымасці дараваць бацьку. У свой час для бацькі на першым плане была мачыха ягоных трох дзяцей, а іх ён ставіў на другое ці нават трэцяе – пасля ўласнай кар'еры – месца. У кнізе не знойдзеш экспліцытнай журбы, не знойдзеш душэўнай ці фізічнай знямогі родных хворага. Пяшчотнае абыходжанне апавядальніка з бацькам кранае. Іх дасціпныя дыялогі зачароўваюць. Гледзячы па тэлевізару фільм пра прыгажуню Сісі, «асілак» агучвае адну з вытанчаных думак кнігі: «Якая халтура! Якая добрапачуццёвая дрэнь! Фільм стварае ўражанне, быццам нічога і не было (…)».
Rowohlt Verlag

Wagner (Давід Вагнер)
vergessliche Riese («Забыўлівы асілак»)Rowohlt, Reinbek bei Hamburg, 2019 (Выдавецтва Rowohlt Verlag, Райнбэк пад Гамбургам, 2019 г.)
ISBN 978-3-498-07385-5
272 старонкі

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
FAZ
MDR Kultur
Perlentaucher
RBB Kultur
Spiegel Online
Deutschlandfunk Kultur
WDR