Барбара Гаўрылюк раіць
Мой сябар Ота, дзікае жыццё і я

Silke Lambeck, Barbara Jung (ill.) - Mein Freund Otto, das wilde Leben und ich © Gerstenberg Verlag Школьныя будні, сямейныя праблемы і вар'яцкая прыгода двух сяброў. Маці і Ота жывуць у Берліне, ім па адзінаццаць гадоў, вучацца яны ў адным класе і сябруюць з незапамятных часоў, таму што іх мамы пазнаёміліся на фізкультурных занятках для маці немаўлят, калі дзецям было ўсяго толькі пару тыдняў. Хлопчыкам далі ў школе заданне: напісаць рэп, і яны яшчэ не здагадваюцца, што з гэтага задання пачнецца самая небяспечная авантура іх жыцця. Справа ў тым, што трэба выратаваць гаспадара іх любімага магазіна ад гангстэраў. У сувязі з гэтым адбываецца экспедыцыя ў далёкі раён горада, да таго ж усё даводзіцца трымаць у сакрэце ад бацькоў.
«Мой сябра Ота, дзікае жыццё і я» – цудоўная прыгодніцкая гісторыя для малодшых падлеткаў, насычаная нечаканымі паваротамі з дэтэктыўным сюжэтам, надзвычай забаўляльная. Падзеі ў ёй адбываюцца ў асяроддзі, якое падабаецца юным чытачам. Тут і школа з цэлай галерэяй настаўнікаў і вучняў, і сямейнае жыццё, такое неаднолькавае ў Маці, адзінага сына ў мамы, і ў Ота, у бацькоў якога яшчэ трое дзяцей, тут і надзённыя праблемы – напрыклад, залежнасць ад дыгітальных гаджэтаў (горш за ўсё ад гэтага дастаецца адной з маці), і бацькоўскі ўціск пры арганізацыі вольнага часу дзяцей. Кніга, якая шмат што можа растлумачыць і дарослым!
Gerstenberg Verlag

Silke Lambeck, Barbara Jung (ill.) (Сільке Ламбек, Барбара Юнг (ілюстр.)
Mein Freund Otto, das wilde Leben und ich («Мой сябар Ота, дзікае жыццё і я»)
Gerstenberg Verlag, Hildesheim, 2018 (Выдавецтва Gerstenberg Verlag, Гільдэсгайм, 2018 г.)
ISBN 978-3-8369-5625-3
180 старонак

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Kinderbuch-Couch
Deutschlandfunk Kultur
Stiftung Lesen