Айя Сакава раіць
Партрэты пісьменнікаў

Volker Hage - Schriftstellerporträts © Wallstein Verlag У кнізе Фолькера Хаге «Партрэты пісьменнікаў» прадстаўлены і набліжаны да чытача значныя аўтары XX стагоддзя – агульным лікам 21. Сярод іх і аўтары сусветнай значнасці, і пісьменнікі, з якімі мы яшчэ, магчыма, не сустракаліся. У партрэтнай галерыі Хаге дзяржаўныя і моўныя межы не іграюць вырашальнай ролі. Пад агульнай вокладкай знаходзяцца Марсель Пруст, Альбер Камю, Франц Кафка, Томас Ман, Макс Фрыш, Сэмюэл Бэкет, Джэймс Солтэр і іншыя. Пры гэтым звяртае на сябе ўвагу той факт, што Крыста Вольф – адзіная жанчына-пісьменніца, чый партрэт змешчаны па суседству з партрэтамі дваццаццю мужчын. Большасць тэкстаў ужо друкавалася ў газеце «Zeit» ці часопісе «Spiegel», і вось цяпер яны ў перапрацаваным выглядзе выйшлі асобнай кнігай. А некаторыя былі напісаны спецыяльна для гэтай кнігі.
Для нямецкамоўнага чытача Фолькер Хаге (*1949), напэўна, добра вядомае імя. Але з усходнеўрапейскай перспектывы і для маладзейшага пакалення ягоныя партрэты пісьменнікаў – сапраўднае адкрыццё і літаратурная асалода. Разам з Хаге мы можам не толькі адкрываць новых аўтараў і свет іх жыцця, варта адзначыць і арыгінальную манеру аўтара расказваць пра кожнага асобнага і асаблівага пісьменніка і яго жыццё. Партрэты – не сухія расказы пра творчасць і дзейнасць, а сапраўдныя зазіркі ў свет жыцця і думак аўтараў. У кнізе Хаге мы быццам падарожнічаем у часе.
Wallstein Verlag

Volker Hage (Фолькер Хаге)
Schriftstellerporträts («Партрэты пісьменнікаў»)
Wallstein Verlag, Göttingen, 2019 (Выдавецтва Wallstein Verlag, Гётынген, 2019 г.)
ISBN 978-3-8353-3557-8
324 старонкі
 
Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe  Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
fixpoetry.com