Ула Ган Нас чакаюць

Ulla Hahn: Wir werden erwartet Foto: © Deutsche Verlags-Anstalt München, 2017 Калі напісанне біяграфіі дапамагае разабрацца ва ўласным жыцці – а гэта можна сказаць і пра аўтабіяграфічна вызначаную форму рамана, якую выбрала Ула Ган, – тады пяць гадоў актыўнай дзейнасці аўтаркі, адной з самых значных і любімых сучасных нямецкіх паэтаў, у Германскай камуністычнай партыі з'яўляецца тым адрэзкам яе жыццёвага шляху, які найбольш патрабуе тлумачэння. Тлумачэнне, якое разраслося на чатыры тамы агульным аб'ёмам 2500 старонак, надзвычай цікавае як для яе самой, так і для чытачоў з пункту гледжання псіхалогіі, сацыялогіі, сучаснай гісторыі і літаратуры. Справа ў тым, што раман «Нас чакаюць» завяршае гісторыю набыцця адукацыі, гісторыю эмансіпацыі і росту асобы, гісторыю, роўную якой цяжка знайсці ў нямецкай літаратуры апошняга часу. Адначасова у ім паказана панарама 50-х – 70-х гадоў з перспектывы, якая большасці чытачоў, што выраслі на рамане Ільеса «Пакаленне гольф» і падобнай прозе пра сярэдні клас, будзе настолькі ж  незнаёмай, як і нейкія гісторыі з далёкага Кітая. (…) У гэтым чацвёртым томе адлюстроўваюцца дакладныя назіранні і апісваецца мноства красамоўных падрабязнасцей. Як і ў першых трох тамах, у ім праяўляецца лірык «у яскравых вобразах, у імкненні да паэтызацыі, але найперш у лёгкай гульлівасці аповяду. Зноў і зноў аўтарка выбірае фармулёўку, якая ўзнікае нібыта сама па сабе, узважвае яе і вызначае  як трапнаую (ці занадта легкадумную), і ў выніку «сказы, як яшчаркі, праслізгваюць праз яе галаву».

Ула Ган
Wir werden erwartet
Выдавецтва «Deutsche Verlagsanstalt»
ISBN 978-3-421-04782-3
640 стар.