Крыстаф Гайн Труц

Christoph Hein: Trutz Foto: © Suhrkamp Verlag, Berlin, 2017 На мерапрыемстве федэральнага фонду вывучэнння дыктатуры САПГ просіць слова адзін з удзельнікаў. Ён крытыкуе некаторыя памылкі ў дакладзе. Цікаўнага апавядальніка гэта зацікавіла. Крытыка завуць Майкл Труц; ён не належыць да пароды самаўпэўненых усёведаў, як лічыць пакрыўджаная дакладчыца. Труц хутчэй надзвычай адукаваны чалавек з надзвычай натрэніраваным мозгам. Проста ён навучаўся мастацтву мнемонікі ў Вальдэмара Гейма, прафесара матэматыкі і мовазнаўства. Мнематэхніка – гэта хітрамудры трэнінг памяці. Той, хто валодае ёю, мае безумоўныя перавагі пры ўспамінах. Але ў часы фашызма і сталінізма, калі патрабавалася не праўда, а сляпое паслушэнства, дакладныя ўспаміны і жаданне сфармуляваць іх маглі стаць небяспечнымі для жыцця. (…) Бацькі Труца ў свой час уцяклі ад нацыстаў з Берліна ў Маскву, яны спрабуюць  хоць як-небудзь выжыць у бяздумнай сістэме дзеянняў сталіністаў, але ўрэшце савецкі тэрор знішчае іх, як і іх сяброў Геймаў. (…) Гэтым раманам Крыстаф Гайн зноў прапануе чытачу твор, які ўражвае сваім аналітычным падыходам і шматслойнасцю. Ён умее нават у самых змрочных сітуацыях паказаць светлыя сцэны, расказаць кароценькія сямейныя анекдоты, гратэскныя гісторыі з выдавецкай сферы часоў Веймарскай Рэспублікі.

Крыстаф Гайн
Trutz
Выдавецтва «Suhrkamp Verlag»
ISBN 978-3-518-42585-5
477 стар.