Паўлус Гохгатэрэр Дзень, калі мой дзед быў героем

Paulus Hochgatterer: Der Tag, an dem mein Großvater ein Held war Foto: © Deuticke Verlag, Wien, 2017 Пра канец, крах, капітуляцыю, вызваленне, як гэта ні назавем, – пра ўсё гэта многа сказана і многа напісана. (…) Аўстрыйскі пісьменнік і дзіцячы псіхолаг з Вены Паўлус Гохгатэрэр у адным інтэрвію назваў адразу дзве пераканаўчыя прычыны, якія легітымуюць яго новую аповесць, невялічкую кнігу аб'ёмам усяго толькі 110 старонак: па-першае, кажа аўтар, пакаленне тых, хто яшчэ застаў Другую сусветную вайну, паступова вымірае. (…) Па-другое, у яго сям'і некалі адбылася засведчаная  падзея, пра якую ён вырашыў расказаць. Гэтая падзея і дала сваю назву кнізе: на пачатку красавіка 1945 года ў сялянскім двары ў Ніжняй Аўстрыі з'яўляюцца тры салдаты вермахта і знаходзяць там маладога рускага, які быў вывезены на прымусовыя работы ў адну з усходніх правінцый Германіі, адкуль яму ўдалося ўцячы. (…) У двары, як і ва ўсёй мясцовасці, пануе дзіўная атмасфера. З нацыянал-сацыялізмам тут, як здаецца, ніхто ніколі асабліва не хацеў мець справу – між іншым, і таму, што заўсёды трэба было займацца больш важным. Але жыхары і не ўпарціліся, тым больш не супраціўляліся. Вайна, як кажуць, усіх робіць баязліўцамі. Пакуль не прыдзе і не загаворыць герой.

Паўлус Гохгатэрэр
Выдавецтва «Deutike Verlag»
Вена, 2017
ISBN 978-3-552-06349-5
112 стар.