Даніэль Кельман Тыль

Daniel Kehlmann: Tyll Foto: © Rowohlt Verlag, Reinbek bei Hamburg, 2017 Назва рамана – «Тыль». Вокладку ўпрыгожвае маска блазна, толькі ж Даніэль Кельман напісаў не раман пра Тыля Уленшпігеля. Гэта хутчэй раман пра Трыццацігадовую вайну, у падзеях якой дзіўным чынам усплывае вобраз сярэдневечнага шэльмы Тыля Уленшпігеля. Паводле крытэраў гістарычнай правільнасці яму там не месца, а вось паводле крытэраў паэтычнай, а, магчыма, нават псіхалагічнай правільнасці на гэта можна паглядзець і інакш, можа, якраз наадварот. (…) Магчыма, Кельман уяўляе сабе гэта так: на сто гадоў раней, калі гісторыі пра Уленшпігеля разыходзіліся ўжо ў надрукаваным выглядзе, вобраз блазна-бунтара, не заўсёды сумленнага, нават зласлівага і цынічнага штукара, стаў, напэўна, тыпам з народнай легенды, які заўсёды можа зноў ажыць, калі толькі знойдзецца хто-небудзь дастаткова здольны і нахабны для гэтага, а свет будзе дастаткова дрэнны і бядотны, каб насмешніку варта было гуляць з яго супярэчнасцямі і «святымі» падманамі. Менавіта так яно і было ў вялікай еўрапейскай вайне веравызнанняў, у якой вера цікавіла ўдзельнікаў у апошнюю чаргу або была толькі зачэпкай. (…) Кельман расказвае жудасныя гісторыі з жудасных часоў (…). Жыццё чалавека не мае аніякай вагі, але горш за гвалт і кроў, голад і эпідэміі тыя спусташэнні, якія знешні ўціск вайны пакідае ўнутры індывіда.

Даніэль Кельман
Tyll
Выдавецтва „Rowohlt Verlag“, Рэйнбек пад Гамбургам, 2017
ISBN 978-3-498-03567-9 
480 стар.