Роберт Менасэ Сталіца

Robert Menasse: Die Hauptstadt Foto: © Suhrkamp Verlag, Berlin, 2017 На пачатку рамана «Сталіца» па вуліцах Брусэля бяжыць свіння. Вясёлая, у вышэйшай ступені сімвалічная, а тым самым і палітычная сцэна, таму што ў ёй расказваецца вельмі многа ўсяго пра тое месца, якое стала негатыўнай плоскасцю праекцыі для ўсёй Еўропы: маецца на ўвазе сталіца Еўрапейскага Саюзу, аплот еўрапейскай бюракратыі, які перакананы, што мае права вызначаць жыццё ў такім мностве краін. (…) Але гэта найперш шаблоны варожасці, што Менасэ і паказвае ўжо ў самым пачатку рамана. Для яго існуе не толькі свіння – увасабленне бруду, але і ўсё яшчэ свінка-сімвал, якая прыносіць шчасце, і таму гэтая прыручаная жывёла, што на вуліцах сталіцы дае волю і ўсяму дзікаму ў сабе, увасабляе не толькі прадмет рамана, але і літаратурна-філасофскі праект Менасэ ў цэлым, гістарычна пераканаўчы, пабудаваны дыялектычна і заўсёды насычаны рэчаіснасцю.
Бо Менасэ ў сваіх даследаваннях у Брусэлі высветліў, наколькі добра ўсё ж функцыянуе Еўрапейскі Саюз; ён вельмі хутка зразумеў, што некаторыя перадузятыя меркаванні  адпавядаюць рэчаіснасці, але шмат якія і не. Зразумеў, што многія чыноўнікі ЕС – сапраўдныя героі малога маштабу, а не толькі прыхільнікі лобі і фанатычныя ў сваёй любові да парадку распрацоўшчыкі законаў. Да таго ж пісьменнік усведамляе, што ён не можа пісаць сваю гісторыю з адной толькі перспектывы, што ў рамане, які апавядае пра еўрапейскую разнастайнасць, павінен гучаць не адзін голас.

Роберт Менасэ
Die Hauptstadt
Выдавецтва «Suhrkamp Verlag»
ISBN 978-3-518-42758-3
458 стар.