Інга Шульцэ Петэр Гольц. Яго шчаслівае жыццё, расказанае ім самім

Ingo Schulze: Peter Holtz. Sein glückliches Leben erzählt von ihm selbst Foto: © S. Fischer Verlag, Frankfurt am Main, 2017 Часткай вялікай таямніцы ГДР было тое, што яна сапраўды стварыла новага чалавека, які даволі шчасліва перажыў нават крах Усходняга блока, – крытычнага грамадзяніна сацыялізма. (…) І вось гэтаму крытычнаму грамадзяніну ГДР, гэтаму целяпню сапраўднага сацыялізма, падобны якому не быў масавай з'явай ні ў адной іншай краіне Ўсходу, пісьменнік Інга Шульцэ ў асобе свайго персанажа Петэра Гольца ўсталяваў помнік. Гольц, сірата з ГДР, успрымае сацыялізм больш сур'ёзна, чым усе астатнія людзі, нават больш сур'ёзна, чым дазваляюць партыя і штазі. Праз сваю наіўнасць ён не надаецца нават на шпіка, аднак на сотнях старонак тлумачыць сябрам і ворагам, што такое сапраўдны камунізм. З шэльмай гэтага махлярскага рамана здараюцца, адпаведна жанру, вясёлыя прыгоды, хоць сам ён іх не спрычыняе. (…) Нібыта пад чыімсьці ўздзеяннем ён апынаецца нарэшце ў Хрысціянска-дэмакратычным саюзе Ўсходняй Германіі і становіцца ледзь не вызначальнай фігурай уз'яднання. Нібыта пад чыімсьці ўплывам ён дзейнічае потым і ва ўмовах капіталізму, дзе па чыстай выпадковасці нажывае сапраўдны дабрабыт і тлусты жывот. (…) Так, магчыма, на Ўсходзе і былі рэпрэсіі, але ж на Захадзе кіруе халоднае сэрца капіталізма. Ты становішся багаты, нешчаслівы і адчужаны. Інга Шульцэ ўдалося падкрэсліць гэтае меркаванне вельмі яскрава і вельмі сур'ёзна з дапамогай фігуры наіўнага персанажа, які блукае па свету, увесь час здзіўляючыся.

Інга Шульцэ
Peter Holtz. Sein glückliches Leben erzählt von ihm selbst
Выдавецтва „S. Fischer Verlag“
ISBN 978-3-10-397204-7
576 стар.