Увэ Тым Ікарыя

Uwe Timm: Ikarien Foto: © Kiepenheuer & Witsch Verlag, Köln, 2017 Вясною 1945 г. Мюнхен быў горадам руін. У дахах пінакатэкі, універсітэта і многіх іншых будынкаў зеўралі вялікія дзіры, вырваныя бомбамі, скінутымі з самалётаў у апошнія дні вайны. (…) Для Тыма канец вайны, які ён перажыў пяцігадовым хлопчыкам, – гэта час, да якога ён вяртаецца зноў і зноў. У сваёй самай паспяховай кнізе, «На прыкладзе брата», ён ужо спрабуе адшукаць тое, што прымусіла старэйшага брата пайсці на вайну, на рускі фронт. Раман «Ікарыя» пачынаецца з вяртання: у Германію прыязджае са Злучаных Штатаў Амерыкі, куды эмігравала яго сям'я задоўга да вайны, малады вайсковец Міхаэль Ганзен. Амерыканская сакрэтная служба выкарыстоўвае юнака, які валодае нямецкай мовай, для адмысловых заданняў: джы-ай Ганзен павінен арганізаваць пошук навуковых распрацовак нямецкага ўрача і яўгеніка Альфрэда Плёца. Амерыканцаў у першую чаргу цікавяць ідэі Плёца адносна «ўдасканалення» усіх людзей у мэтах стварэння ідэальнага амерыканскага грамадства ці, як яшчэ гучала фармулёўка, «каб выпалаць непаўнацэнны і хворы спадчынны матэрыял». Імкненне ўдасканаліць уласны народ шляхам выбара партнёра ці прымусовай стэрылізацыяй было не толькі ў Германіі. (…) Для маладога афіцэра, які свабодна гаворыць па-ангельску і па-нямецку, лета ў разбураным горадзе набывае дзіўна райскі характар.

Увэ Тым
Ikarien
Выдавецтва «Kiepenheuer & Witsch Verlag», Кёльн, 2017
ISBN 978-3-462-05048-6
512 стар.