Генрых Бёль Часам хочацца скуголіць, як дзіця. Ваенныя дзённікі 1943–1945 гг.

Heinrich Böll: Man möchte manchmal wimmern wie ein Kind. Die Kriegstagebücher 1943-1945 Foto: © Kiepenheuer & Witsch Verlag, Köln, 2017 Хоць з ваенных дзённікаў Генрыха Бёля мала што даведаешся, чаго яшчэ не ведаў па яго пісьмах, і хоць запісы ў іх складаюцца галоўным чынам усяго з некалькіх звязаных паміж сабою сказаў – звычайна гэта толькі ключавыя словы, геаграфічныя назвы, прамармытаныя заклікі на дапамогу, але менавіта гэтыя заклікі, крыкі, кароткія малітвы і просьбы дапамагчы прыйсці на дапамогу сапраўды ўзрушваюць. (…) Шэсць гадоў Бёль быў салдатам. За гэты час ён ажаніўся, у яго нарадзіўся першы сын, які неўзабаве памёр, потым Бёль страціў маці, у гэты час быў разбураны яго родны горад Кёльн. Яшчэ да вайны Бёль напісаў шмат празаічных твораў, а на пачатку пяцідзесятых гадоў хутка набыў славутасць сваімі раманамі – такімі, як, напрыклад, «Дзе ты быў, Адам?» ці «І не сказаў ніводнага слова». У 1972 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. З шасці ваенных дзённікаў захавалася толькі тры –  маленькія нататнікі, кішэнныя календары. Запісы ахопліваюць час з кастрычніка 1943 па верасень 1945 года, калі Бёля выпусцілі з ваеннага палону. У выданні з добрымі каментарамі кожная асобная старонка надрукавана як факсіміле, пад якім змяшчаецца перадрукаваны тэкст.

У цэлым ваенныя дзённікі – хвалюючы дакумент часу, які, на шчасце, мінуў. Амаль не засталося людзей, якія перажылі яго на ўласнай скуры. Людзі пазнейшых пакаленняў могуць атрымаць па гэтых старонках уяўленне пра тое, што ім самім пакуль што пашанцавала не паспытаць.

Генрых Бёль
Man möchte manchmal wimmern wie ein Kind. Die Kriegstagebücher 1943-1945
Выдавецтва «Kiepenheuer & Witsch Verlag», Кёльн, 2017
ISBN 978-3-462-05020-2
352 стар.