Ута Прэверт Палітыка зняважання. Месцы дэманстрацыі магутнасці і бяссілля

Ute Frevert: Die Politik der Demütigung. Schauplätze von Macht und Ohnmacht Foto: © S. Fischer Verlag, Frankfurt am Main, 2017 Чалавечая годнасць адчувальная. Наўрад ці праходзіць хоць хвіліна, каб гэта не выяўлялася дзе-небудзь на свеце. З каменнага веку да сучаснасці працягваецца гісторыя зняважання чалавека. Да сённяшняга дня стыгма і выключэнне з грамадства выкарыстоўваюцца як зброя. Пры гэтым было і застаецца ў сіле адно: чым большая публічнасць, тым большы сорам, які ўпякаецца ў душу. Два з паловай стагоддзі гэтай гісторыі пераменлівасці паміж магутнасцю і бяссіллем, паміж параўнаўчай слабасцю і падпарадкаванасцю прайшла цяпер Ута Прэверт.  Загадчыцца даследчага аддзела «Гісторыя пачуццяў» у Берлінскім Інстытуце вывучэння адукацыі імя Макса Планка надзвычай наглядна дэманструе, як мяняўся ўладны сродак зняважання на працягу эпох. (…) Але і ў XXI ст. зняважанне як інструмент, што выкарыстоўваецца мэтанакіравана, не знікла. Наадварот! У Злучаных Штатах суды сваім выракам прымушаюць людзей публічна абвяшчаць пра іх правіннасць. І ў Еўропе, у тым ліку ў Германіі, публічнае сарамленне дзякуючы медыйным слупам сораму, аналагавым ці дыгітальным, і разнастайным магчымасцям публікацыі ў Інтэрнэце стала ўсюдыісным. (…) У публічным сарамленні заўсёды дэманстравалася і дэманструецца магутнасць. Прымушэнне другога чалавека стаць на калені перад відавочцамі ўмацоўвае ўласную прэтэнзію на высокае, уладнае становішча.

Ута Прэверт
Die Politik der Demütigung. Schauplätze von Macht und Ohnmacht
Выдавецтва «S. Fischer Verlag»
ISBN 978-3-10-397222-1
336 стар.