Крыстына Морына Вынаходства марксізма. Як ідэя заваявала свет

Christina Morina: Die Erfindung des Marxismus. Wie eine Idee die Welt eroberte Foto: © Siedler Verlag, München, 2017 Як тэорыя становіцца практыкай, а ідэі – палітыкай? І як можна расказаць пра гэта? Гісторык Крысціна Морына выбрала чароўную форму групавога партрэта, каб распавесці пра тое, як будынак тэорыі Карла Маркса стаў набыткам людзей. «Вынаходства марксізма» – так называецца яе ўражальная кніга, і адзін з яе пасылаў заключаецца ў тым, што ідэі Маркса настолькі ж знайшлі і сабралі разам пратаганістаў, як і пратаганісты, са свайго боку, вынайшлі марксізм як палітычны рух.
Морына сабрала ў сваіх партрэтах дзевяць вядучых мысляроў кагорты, якая нарадзілася ў час з 1840 па 1880 г. і дапамагла выкаваць марксізм як панеўрапейскі рух і палітычную сілу: гэта Карл Каўцкі з Прагі, Эдуард Бернштэйн з Берліна, Роза Люксембург, полька па месцы нараджэння, Віктар Адлер з Вены, Жан Жарэс і Жуль Гед з Парыжа, рускі філосаф Георгі Валянцінавіч Плеханаў, Уладзімір Ільіч Ленін і рускі эканаміст, немец Пётр Бернгардавіч Струве. Чаму менавіта яны, а не іншыя, – такое пытанне можна задаць сабе, пачынаючы чытаць кнігу. Усё роўна, яна спрацоўвае, адразу ўцягвае чытача ў захапляльна паказаныя карціны жыццяў, якія аўтарка дакладна высвечвае з «досведна-гістарычнай перспектывы.

Крыстына Морына
Die Erfindung des Marxismus. Wie eine Idee die Welt eroberte
Выдавецтва „Siedler Verlag“, Мюнхен, 2017
ISBN 978-3-8275-0099-1
592 стар.