Генрых Аўгуст Вінклер Ці развальваецца Захад? Пра сучасны крызіс ў Еўропе і Амерыцы

Heinrich August Winkler: Zerbricht der Westen? Über die gegenwärtige Krise in Europa und Amerika Foto: © C.H. Beck Verlag, München, 2017 Берлінскі гісторык Генрых Аўгуст Вінклер прысвяціў гэтай тэме каля дваццаці гадоў свайго жыцця ў навуцы. Спачатку быў напісаны «Доўгі шлях на Захад», які мусілі прайсці немцы. Потым ён стварыў чатырохтомную «Гісторыю Захада» ад антычных часоў да сучаснасці.
Але як толькі выйшаў з друку апошні том, здавалася, што «нарматыўны праект» трапіў у крызіс: Еўрапейскі Саюз страціў сваю прыцягальную сілу, цесная сувязь дэмакратыі, лібералізма і ідэй прававой дзяржавы, якая здавалася раней настолькі само сабою зразумелай, аслабела, іміграцыя выпрабоўвае канцэпцыю нацый як заснаванай на агульнай волі садружнасці, еўрапейска-амерыканскія адносіны пагаршаюцца, танальнасць спрэчак становіцца больш  агрэсіўнай, павага да палітыкі і адначасова паказчыкі ўдзелу ў выбарах зніжаюцца. І Вінклер палічыў неабходным напісаць пасля праекта свайго жыцця яшчэ адну кнігу: «Ці развальваецца Захад?»
Што здаўна характарызуе аўтара, праяўляецца і гэтым разам: ён проста добры апавядальнік. Ён коратка абагульняе рэтраспектыўна тое, што вызначала Захад: дуалізм, спачатку паміж духоўнай і свецкай уладай, потым паміж манархіяй і рэпрэзентацыяй краіны ў прадстаўніцтвах саслоўяў. З такога вось раздзялення ўладных паўнамоцтваў ствараецца своеасаблівая гарантыя асабістай свабоды і ўдзелу ў палітычным жыцці. Але потым аповяд Вінклера амаль незаўважна пераходзіць у апісанне апошніх гадоў, прычым даволі строга храналагічна.

Генрых Аўгуст Вінклер
Zerbricht der Westen? Über die gegenwärtige Krise in Europa und Amerika
Выдавецтва „C. H. Beck Verlag“, Мюнхен, 2017.
ISBN 978-3-406-71173-2
493 стар.