Сільвія Жыбітэ раіць Прыгожыя душы і саўдзельнікі

  Schöne Seelen und Komplizen - Julia Schoch © Piper Verlag Першая кніга Юліі Шох – зборнік апавяданняў «Der Körper des Salamanders» («Цела саламандры») – атрымала шэраг узнагарод. Апошні з трох яе раманаў называецца «Прыгожыя душы і саўдзельнікі». У першай частцы рамана апісваецца элітарная гімназія ў ГДР. Вучні выпускнога класа вельмі розныя, іх паводзіны ў значнай ступені вызначаюцца і прафесіяй бацькоў.
 
І вось Берлінскі мур разбураецца, Германія аб'ядноўваецца... Прайшло амаль трыццаць гадоў, аднак мінулае нібы цень ідзе следам за колішнімі гімназістамі. Нават тым, каму пашанцавала знайсці жонку ў Заходняй Германіі, яно час ад часу нагадвае пра сябе. Толькі адзінкі з былых вучняў зрабілі бліскучую кар'еру і цалкам прыжыліся ў заходнім грамадстве. Але ніводзін не можа падвесці рысу пад сваім сацыялістычным мінулым і канчаткова прагнаць яго з уласнай памяці.
 

Julia Schoch (Юлія Шох)
Schöne Seelen und Komplizen (Прыгожыя душы і саўдзельнікі)
Piper Verlag, München, 2018
ISBN 978-3492057738
320 Seiten