Марцін Вільк раіць Берлін Дзёбліна

 Döblins Berlin. Literarische Schauplätze - Michael Bienert © Verlag für Berlin-Brandenburg Альфрэд Дзёблін вядомы ў гісторыі літаратуры найперш як аўтар рамана «Берлін, Аляксандэрплац» – і гэтая кніга па сутнасці дае ўжо выдатны зыходны пункт для захапляючага літаратурнага падарожжа па сталіцы Германіі. Аднак для Міхаэля Бінэрта адной кнігі было недастаткова.
 
Міхаэль Бінэрт, аўтар турыстычнага правадніка па Берліну Альфрэда Дзёбліна, не толькі вядзе чытача да вядомых плошчаў, вуліц і ціхіх куточкаў, але і прадстаўляе сталіцу з розных перспектыў: з пункту гледжання рабочых, махляроў і нават прастытутак. Мы гартаем рукапісы Дзёбліна, ідзем па прыпынках яго берлінскай біяграфіі і даведваемся такім чынам, што знаходзіцца сёння па тым адрасе, па якім раней значылася сям'я Дзёблінаў. І параўноўваем віды Берліна пачатку дваццатага стагоддзя з відамі сталіцы пачатку дваццаць першага.
 
«Берлін Дзёбліна: Літаратурныя месцы дзеяння» – цудоўны літаратурны падарунак усім, хто любіць Берлін.
 

Michael Bienert (Міхаэль Бінэрт)
Döblins Berlin. Literarische Schauplätze («Берлін Дзёбліна: Літаратурныя месцы дзеяння»)
Verlag für Berlin-Brandenburg, 2017
ISBN 978-3945256954
192 Seiten