Ульрых Рыберт раіць Час чараўнікоў

Zeit der Zauberer -  Wolfram Eilenberger © Klett-Cotta Verlag Да гэтага часу чараўніком нам называлі найперш Томаса Мана. Дастаткова згадаць яго вялікую біяграфію, напісаную Петэрам дэ Мендэльсонам. Цяпер Вольфрам Айленбергер, трымаючыся за гэтую метафару як за паказальнік накірунку, прадзіраецца праз жыццё і творчасць Марціна Хайдэгера, Эрнста Касірэра, Людвіга Вітгенштэйна і Вальтэра Бен'яміна. Грунтоўныя матэрыялы ёсць пра ўсіх чатырох, Айленбергер выкарыстоўвае і цытуе іх.
 
Кніга Айленбергера захапляе тым, што накіроўвае позірк на гэтую канстэляцыю ў нядаўняй гісторыі нямецкай філасофіі. Драматычную кульмінацыю ўтварае, натуральна, Давоскі дыспут 1929 года паміж Касірэрам і Хайдэгерам. У дваццатыя гады гаворка заўсёды тычылася самых вялікіх пытанняў – дыскутавалі пра заняпад сучаснасці, пра абсалютна фальсіфікатарскі характар духу, які нас атачае і з якога мы павінны вызваліцца. Айленбергер здолеў выбраць з дэбатаў сказанае шэптам і надзвычай зразумела рэканструяваць гэта крок за крокам у мностве невялікіх добра чытэльных раздзелаў. І яшчэ адно выразна бачыцца пры ўважлівым знаёмстве з кнігай: той факт, што Хайдэгер быў прыхільнікам нацыянал-сацыялізма, не вынікае непазбежна з яго філасофіі дваццатых гадоў, але з'яўляецца яе абсалютна натуральным наступствам (В. Францэн).
 

Wolfram Eilenberger (Вольфрам Айленбергер)
Zeit der Zauberer. Das große Jahrzehnt der Philosophie 1919–1929 («Час чараўнікоў. Вялікае дзесяцігоддзе: 1919—1929»)
Klett-Cotta Verlag, Stuttgart, 2018
ISBN 978-3608947632
431 Seiten

E-Book in der Onleihe des Goethe-Instituts ausleihen