Дэтлеф Герыке раіць Уздоўж траншэй

Entlang den Gräben - Navid Kermani © Verlag C.H.Beck 54 дні знаходзіўся Кермані ў дарозе, пачынаючы з Усходу Германіі, дзе ён прысутнічаў на партыйным сходзе «Альтэрнатывы за Германію» і наведаў нядзельную школу для сірыйскіх дзяцей. Потым яго шлях ішоў праз Польшчу, Літву і Беларусь на Украіну і ў Крым. Гэта адлюстравалася ў першых пяці з агулам дзесяці частак серыялу «Шпігеля». Хто імкнецца ў Еўропу, павінен ведаць не толькі Фларэнцыю ці Афіны. Кніга ўяўляе сабою падарожжа ўздож ліній еўрапейскіх канфліктаў, пры гэтым гаворка ўвесь час тычыцца і Германіі. Што значыць «быць нямецкім»?
 
У сваіх падарожжах Кермані пранікае глыбока ў тэрыторыі канфліктаў, якія маюць вырашальнае значэнне для еўрапейскай гісторыі. Гэта кніга пра тое, як памылковыя перакананні адносна іншых могуць мець наступствы, якія выклікаюць войны. У назве кнігі маюцца на ўвазе ментальныя траншэі паміж Усходам і Захадам і не ў апошнюю чаргу таксама ямы і брацкія магілы ахвяр сусветных войнаў і генацыдаў, якія з'яўляюцца часткай нашай культуры памяці.
 

Navid Kermani (Навід Кермані)
Entlang den Gräben. Eine Reise durch das östliche Europa bis nach Isfahan («Уздоўж канаў. Падарожжа па Ўсходняй Еўропе да Ісфагана»)
Verlag C.H.Beck, München, 2018
ISBN 978-3406714023
442 Seiten

E-Book in der Onleihe des Goethe-Instituts ausleihen