Якуб Эрэнбергэр раіць Пад сцяною дракона

Unter der Drachenwand - Arno Geiger © Carl Hanser Verlag Напрыканцы 1943 года салдат вермахта Файт Кольбэ вяртаецца з Усходняга фронту ў Вену, каб паправіцца пасля цяжкага ранення. Аднак прасякнутая ідэалогіяй балбатня радні выклікае ў яго такую агіду, што ён неўзабаве лічыць за лепшае з'ехаць у вясковую самоту -- на возера Мондзэ. Калі не ўлічваць рэгулярных налётаў авіяцыі саюзнікаў, усюдыісных гімназістак, якіх эвакуіравалі сюды з разбомбленых гарадоў, і прадуктовых пайкоў, то насельніцтва гэтай мясцовасці жыве ў крохкай імітацыі звычайнага жыцця. Файту нават трапляюцца на яго шляху некалькі роднасных душ.
 
Арна Гайгер наглядна паказвае ў сваім захапляючым рамане, што вайна адбываецца не толькі на зямлі і ў паветры, але і ў галовах усіх, каго яна закранае. Аповяд Файта, які грунтуецца, відавочна, на гісторыях лёсу рэальна існаваўшых асоб, дапаўняецца аўтэнтычнымі з выгляду дзённікавымі сведчаннямі і ўрыўкамі з перапіскі іншых людзей. Так стварыўся шматпланавы калаж галасоў, які тактоўна адлюстроўвае паўсядзённыя клопаты пра выжыванне і тугу па блізкасці і сапраўдным жыцці.
 

Arno Geiger (Арно Гайгер)
Unter der Drachenwand («Пад сцяною дракона»)
Carl Hanser Verlag, München, 2018
ISBN 978-3446258129
480 Seiten

E-Book in der Onleihe des Goethe-Instituts ausleihen