Таня Петрыч раіць Візэнштайн

Wiesenstein - Hans Pleschinski  © Verlag C.H.Beck Пасля рамана «Königsallee» («Вуліца Кёнігсалее»), белетрыстычнага партрэта Томаса Мана, пісьменнік Ганс Плешынскі адважваецца ўзяцца за новую «мастакоўскую» тэму. Прататып яго новага твору – класік натуралістычнай драматургіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Герхарт Гаўптман. У навалу апошніх гадоў вайны, якія сталі і апошнімі гадамі яго жыцця,  драматург са сваёй другой жонкай Маргарэтай збіраюцца пераехаць у любімую вілу Візэнштайн у Ніжняй Сілезіі і там зноў распачаць ранейшы салонны побыт. Але жыццё вакол ягонай ідыліі цалкам і фатальна змянілася пасля Другой сусветнай вайны і пагібелі Трэцяга рэйху.
 
Наваколле ўяўляе сабою пажарышча пасля катастрофы, якая адбіваецца і на фізічнай хваробе і на псіхічнай разарванасці старога майстра. Плешынскі дае нам магчымасць спакойна глыбока зазірнуць у апакаліпсіс цывілізацыі і ў паралельнае прывілеяванае жыццё пісьменніка, знаёмства з якім дадаткова насычаецца цытатамі са спадчыны Гаўптмана.
 

Hans Pleschinski (Ганс Плешынскі)
Wiesenstein («Візэнштайн»)
Verlag C.H. Beck oHG, München 2018
ISBN: 978-3-406-70061-3
552 Seiten