Крысціна Спрынджунайце раіць БАЛТЫЙСКАЕ МОРА. АПОВЕДЫ І ГІСТОРЫІ ЗА 2000 ГАДОЎ

Die Ostsee Berichte und Geschichten aus 2000 Jahren - Klaus-Jürgen Liedtke © Galiani-Berlin У літаратуры, сціснутай у двух з паловай кілаграмах, гаворка ідзе  пра многае, што мы бачым далей за ўласны нос ці за добра знаёмую берагавую рысу, пра тое, што можна адкрыць па той бок рамантыкі летняга адпачынку на прыродзе і гандлёвых маршрутаў. Анталогія вызначаецца ашаламляльнай разнастайнасцю галасоў: сярод ста шасці яе аўтараў ёсць не толькі некалькі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры, выбітныя мысляры і пісьменнікі таго часу, калі яшчэ не прысуджаліся ніякія літаратурныя прэміі, але і менш вядомыя аўтары, паэты, што маюць хутчэй толькі мясцовую вядомасць. У гэтым томе прадстаўлены сярэдневечныя дарожныя нататкі, паўночна-нямецкія паданні, галасы мадэрністаў і пасляваенных творцаў. Менавіта дзякуючы новым часавым, лакальным ці тэматычным сувязям паміж вядомымі і невядомымі імёнамі анталогія ўяўляе сабою нешта шмат большае, чым просты збор тэкстаў.  
Гэтая дадатковая вартасць адчуваецца ўжо тады, калі з асалодай гартаеш прыгожа аформлены том.
Да раласці адкрывальніка дадаецца яшчэ адна – ад усведамлення таго, што сёння такія праекты «для душы» яшчэ магчымыя. Цікавая манера сістэматызацыі аўтараў і тэкстаў, уласцівая пісьменніку і перакладчыку Клаўсу-Юргену Лідтке,  лаўрэату шэрагу прэмій,  патрабавала шмат высілкаў: у сямі раздзелах гаворка ідзе пра прыбыццё і адпраўленне, сапраўдныя і прыдуманыя падарожжы, пра стыхію вада, пра прыморскія гарады, правінцыі, астравы і ўскраіны. Такім чынам Балтыйскае мора не звужаецца толькі да ўзбярэжжа, такім чынам праяўляецца шмат больш граняў адпаведнай літаратуры; аповед пра людзей і гарады робіцца разнастайным, увага надаецца бітвам, чалавечым лёсам – чытач наведвае Кіль, Данцыг, Талін, Рыгу, Санкт-Пецярбург, Хельсінкі, Стакгольм і Капенгаген, Астравы Готланд, Руген, Узэдом, Куршскую касу, Борнгальм, Ладажскае возера, Гоцкі заліў і мноства іншых месцаў.
Вярнуўшыся на «роднае» ўзбярэжжа, чытачу, магчыма, давядзецца адчуць двайное шкадаванне. Па-першае, таму, што так мала значнага, вартага ўвагі перакладзена на нямецкую мову. Па-другое, што такі вялікі і высакародны, нават раскошны (напэўна, дзякуючы незвычайна шматлікім для Германіі спонсарам) фундаментальны твор наўрад ці мае шанец выйсці ў адпаведным перакладзе ў краінах з абмежаваным рынкам. Але той, хто можа чытаць па-нямецку, мае безумоўную перавагу, нават у тым выпадку, калі адкрывае для сябе суседзяў і іх гісторыю.
 

Klaus-Jürgen Liedtke (Hrsg.) (Укладальнік Клаўс-Юрген Лідтке)
Die Ostsee. Berichte und Geschichten aus 2000 Jahren (Балтыйскае мора. Аповеды і гісторыі за 2000 гадоў)
Galiani-Berlin, 2018  (выдавецтва Галіяні-Берлін, 2018 г.)
ISBN 978-3-86971-175-1
656 старонак