Айя Сакава раіць ЯК ВАЙНА ЎВАХОДЗІЦЬ У ДЗІЦЯ

Susanne Fritz - Wie kommt der Krieg ins Kind © Wallstein Verlag «Як вайна ўваходзіць у дзіця» – трэці раман Сузаны Фрыц. Гэта ў вышэйшай ступені асабістая гісторыя, распаведаная з надзвычай тонкім  адчуваннем межаў таго, што можна і чаго нельга сказаць. Ствараючы раман, Сузана Фрыц дапытліва ідзе следам за зданямі мінулага і ўнутранымі дэманамі сваёй маці, а тым самым і ўласнымі. Яна даследуе ў сваім рамане, чаму пэўныя тэмы для яе маці – табу, чаму тое, што для яе самой – літаратура, для маці з'яўляецца пытаннем жыцця. Гэта пэўнага кшталту літаратурная апрацоўка ці распрацоўка матчыных траўмаў і адначасова гісторыя цывільных немцаў у Сілезіі. Распрацоўка таго, што значыць для падлетка, дзіцяці вымушанасць несці цяжар вайны. Што значыць для невінаватага стаць вінаватым і гісторыяй быць пазбаўленым здольнасці гаварыць пра ўласны боль.
Раман Сузаны Фрыц – цудоўны прыклад таго, як можна асабіста пісаць пра гісторыю, пра белыя плямы ў гісторыі, не мусячы на кагосьці даносіць ці кагосьці абвінавачваць і не беручы на сябе абцяжараныя ролі ахвяры і злачынца. Сузана Фрыц дэманструе сілай сваёй пісьменніцкай працы, што такое – быць простым і чулым.
Кніга прапануе нам гісторыю, якая вучыць, як трэба абыходзіцца і разбірацца са зданямі мінулага – і з уласнымі, і са зданямі нашых продкаў, таму што інакш неўсвядомленыя ўзоры паводзін, спрычыненыя траўмамі мінулага,  працягваюць жыць у нас, паслядоўніках.
 

Susanne Fritz (Сузана Фрыц)
Wie kommt der Krieg ins Kind  (Як вайна ўваходзіць у дзіця)
Wallstein Verlag, Göttingen, 2018 (Выдавецтва Вальштайн Фэрлаг, Гётынген, 2018 г.)
ISBN 978-3835332447
268 старонак