Мары Восларава раіць МІГЦЕННЕ ПРАЎДЫ НАД ПУСТЫНЯЙ. РАМАН ПРА КАРЛА МАЯ

Philipp Schwenke - Das Flimmern der Wahrheit über der Wüste. Ein Karl-May-Roman © Kiepenheuer & Witsch 1899 год. 57-гадовы Карл Май выпраўляецца ў сваё першае заморскае падарожжа. У чалавека, які для незлічонай грамады чытачоў ёсць найвялікшым героем Германскай імперыі, зямля пачынае хістацца пад нагамі. Першыя галасы абвяшчаюць, што той, хто атаясамляецца з Олд Шатэрхэндам і Кара бен Немсі, які можа стрэлам з бядра пацэліць ворагу проста ў сэрца і валодае 800 мовамі, – бессаромны шарлатан. Май, які сваімі гісторыямі паспяхова ашуквае і самога сябе, мусіць цяпер пераканаць грамадскасць, што Ўсход і сам Май  менавіта такія, якімі бачыліся яму ў марах. Аднак і ў падарожжах, і дома яго чакаюць прыгоды іншага кшталту, чым ён сабе ўяўляў, – у тым ліку яшчэ і даволі незвычайны жыццёвы трохкутнік…
Дзіўна, уласна кажучы, што неверагодная гісторыя жыцця самага вядомага нямецкага аўтара толькі цяпер стала матэрыялам для рамана. Публіцыст Філіп Швэнке ўзяўся за прадмет, які падабаецца, напэўна,  не толькі пакутуючым ад настальгіі фанатам Мая, і на аснове глыбокіх даследаванняў стварыў разгалінаваны, выдатны па стылю раман-падарожжа, у якім знаходзіцца месца і трагізму, і драме, і напружанасці, і ілюзіі.
 

Philipp Schwenke (Філіп Швэнке)
Das Flimmern der Wahrheit über der Wüste. Ein Karl-May-Roman  (Мігценне праўды над пустыняй. Раман пра Карла Мая)
Kiepenheuer & Witsch, Köln, 2018 (Выдавецтва Кіпэнгоер & Віч, Кёльн, 2018 г.)
ISBN: 9783462051070
608 старонак