Томаш Асасіньскі раіць БОГ БАРБАРАЎ

Stephan Thome - Gott der Barbaren © Suhrkamp У сваім апошнім, чацвёртым, рамане «Бог барбараў» Штэфан Томэ звяртаецца да кітайскай гісторыі XIX ст. Гаворка ідзе пра Тайпінскае паўстанне, самую маштабную грамадзянскую вайну ў Кітаі (1851-- 1864 гг.), якая каштавала амаль 30 мільёнаў чалавечых жыццяў, і пра так званую Другую опіумную вайну, адну з войнаў Кітая з еўрапейскімі дзяржавамі, што папярэднічалі адкрыццю Сярэдзіннай імперыі. У цэнтры падзей знаходзіцца нямецкі місіянер, які пакідае прызначанае яму начальствам месца і выпраўляецца ў небяспечнае падарожжа ў цэнтр узрушэнняў. Ягонымі вачыма мы бачым падзеі апошніх гадоў грамадзянскай вайны, напружанасць у тагачасным кітайскім грамадзянстве і складаныя адносіны мясцовых жыхароў з «замежнымі д'ябламі», як называлі кітайцы еўрапейцаў, што пранікалі ў краіну.
Але для аўтара, надзвычай добра дасведчанага пра Кітай (як філосаф ён займаецца канфуцыянскай філасофіяй), дэталёва апісаныя падзеі (у кнізе больш за 700 старонак) – толькі зачэпка для рэфлексіі наконт хвалюючых праблем, што існуюць, безумоўна, і ў нашай сучаснасці, – такіх, як канфрантацыя вельмі розных культур, неабходнасць адкрывацца чужому, рухацца наперад, але і замыкацца, захоўваць традыцыю, якая мае першаснае значэнне для дзейснай падтрымкі ўласнай ідэнтычнасці.
 

Stephan Thome (Штэфан Томэ)
Gott der Barbaren  (Бог барбараў)
Suhrkamp Verlag, Berlin, 2018 (Выдавецтва Зуркамп Фэрлаг, 2018 г.)
ISBN: 978-3-518-42825-2
719 старонак