Томаш Дзімтэр раіць БОГ ТАГО ЛЕТА

Ralf Rothmann - Der Gott jenes Sommers © Suhrkamp Апошні месяц вайны. Дванаццацігадовая Луіза, яе маці і старэйшая сястра уцякаюць з Кіля ў вёску, у маёнтак у Шлезвіг-Гольштайне, дзе ім на першым часе не пагражаюць бамбардзіроўкі. Аднак у тыя дні ніводны горад, ніводная вёска  Германіі не знаходзяцца дастаткова далёка, каб вайна не ўмяшалася радыкальна ў жыццё людзей. Луізе не трэба хадзіць у школу, над яе галавой пралятаюць на ўсход бамбардзіроўшчыкі, па дарогах брыдуць бежанцы; дзяўчынка вымушана ўспрымае свет, поўны рабаванняў, забойстваў, гвалтаванняў, як складнік свайго сталення. І пасля жудаснага злачынства, якое яе напаткала, у Луізы больш не застаецца сіл.
У дасканалым па мове тэксце з апісаннем зверстваў, пра якія мноства разоў чытана і чута, асабліва вылучаецца другі ўзровень аповеду, калі аўтар дае слова навукоўцу: той расказвае пра жудасці Трыццацігадовай вайны. Матыў паўтарэння злачынстваў у гісторыі, якія людзі ўчыняюць нават над сваімі блізкімі, глыбокі і шчымліва бліскучы. Раман Ротмана паказвае больш, чым проста адпор людзям без сэрца. Ён выяўляе, з якой сілай літаратура можа атакаваць наш дух і наша сэрца.
 

Ralf Rothmann (Ральф Ротман)
Der Gott jenes Sommers (Бог таго лета)
Suhrkamp 2018 (Выдавецтва Зуркамп, 2018 г.)
ISBN: 978-3-518-42793-4
254 старонкі