Аркадыюш Жыхліньскі раіць БУНГАЛА

Helene Hegemann - Bungalow © Hanser Berlin Наравісты, з апакаліптычным ухілам раман пра люмпенскае асяроддзе: Шарлота (ці, дакладней, Чарлі), якая нарадзілася на стыку тысячагоддзяў, цяпер ужо маці – аднаму з яе дзяцей амаль шэсць – і ў пэўным сэнсе сталая жанчына. Але зусім нядаўна, у пяшчотным узросце семнаццаці год, яна знаходзілася яшчэ на мяжы катастрофы.  Цяпер яна разважліва прадзе нітку гісторыі свайго выжывання, адначасова банальнай і ўзрушальнай. Дантава пекла дома (псіхапатка і наркаманка маці, безудзельны і адсутны бацька), звонку свет непрыгожы, не новы (папярэджанні аб азоне, паўсюды валяюцца падлы жывёл), доўгія, пазбаўленыя сэнсу і мэты дні, гламур маладой заможнай пары, што жыве па суседству, спроба збліжэння, уцёкі з бесперспектыўнасці ў… у што б там ні было.
Гелена Хегэман, яшчэ нядаўна праблемны вундэркінд нямецкай літаратурнай сферы, а цяпер, нягледзячы на маладыя гады, яўна кваліфікаваная, хоць яшчэ і не зусім узмужнелая пісьменніца, упэўнена  прапануе сваю трэцюю кнігу, «Бунгала», настолькі ж тэматычна празрысты, наколькі перцэптыўна і стылістычна знішчальны раман пра пераходны ўзрост для дарослых. Прачытаўшы гэты раман,  яшчэ доўга думаеш пра яго.
 

Helene Hegemann (Гелена Хегэман)
Bungalow (Бунгала)
Hanser Berlin, 2018 (выдавецтва Ганзэр Берлін, 2018 г.)
ISBN 978-3-446-25317-9
288 старонак