Інгрыд Арнольд раіць ДЭЗІНТЭГРУЙЦЕСЯ!

Max Czollek - Desintegriert euch! © Carl-Hanser-Verlag Паэт Макс Чолэк дадае ў дыскусію пра інтэграцыю маладую і яўрэйскую перспектыву. Яго палемічны твор апісвае «Тэатр памяці» ў Германіі пасляваеннага часу, у якім яўрэі павінны іграць прызначаную ім прымірэнчую і згодніцкую ролю. Але ў абодвух нямецкіх грамадствах  нацыяналізм і расізм тым самым толькі захіналіся ў абалонку і захоўваліся надалей – ад такога ўспрыняцця грамадства большасці адгароджваецца, «бо не павінна быць таго, чаму нельга быць», і па-ранейшаму робіць стаўку на выштурхоўванне. Гэты «тэатр інтэграцыі» атрымлівае сёння ўсё больш выразнае прызнанне з боку ідэнтытарных і нацыяналістычных канцэпцый новых правых.
Толькі радыкальны плюралізм можа стварыць з гэтых назіранняў утопію: замест прызнання правых дыскурсаў – наяўнасць разнастайнасці. Да гэтай «дэзінтэграцыі» належаць таксама ўсе супярэчнасці разнастайных пунктаў гледжання на грамадства. Для іх Чолэк піша маніфест, які ўяўляе сабою не столькі палітычны ці сацыяльны аналіз, колькі інсцэніроўку, мастацкае ўмяшальніцтва, і ўпісваецца ў традыцыю „Kanak Attack“, аб'яднання мастакоў галоўным чынам імігранцкага паходжання каля 2000 года. Пункт гледжання з пазіцыі меншасцей бывае часам балючым і таму важным для большасці, якая так добра ўладкавалася ў «тэатры інтэграцыі».
 

Max Czollek (Макс Чолэк)
Desintegriert euch! (Дэзінтэгруйцеся!)
Carl Hanser, München, 2018 (Выдавецтва Карл Ганзэр, Мюнхен, 2018 г.)
ISBN 978-3-446-26027-6
208 старонак