Эдыт Кірайі раіць ПОЛЕ

Robert Seethaler - Das Feld © Carl Hanser У новай кнізе Зэталера мерцвякі гутараць на могілках пра сваё жыццё. Усе ляжаць на адной дзялянцы, усе маюць дачыненне да гарадка, на ўскраіне якога ляжаць. Часткова іх гісторыі пераплятаюцца з гісторыямі іншых мерцвякоў. У Паўльштаце пазнаецца і па назве, і па характары амерыканскі Льюістаўн, які натхніў Эдгара Лі Мастэрса на яго апублікаваную ў 1915 г. славутую «Анталогію Спун-Рывэр». Зэталер выкарыстаў яе як мадэль для сваёй новай кнігі. У яго зборы «галасоў» адчуваецца подых Сярэдняга Захаду ЗША. Тут чытаеш пра самотных людзей, пра стасункі, што ўзнікаюць з нічога і канчаюцца нічым. Чытаеш пра ўспаміны, цалкам акунутыя ў меланхалічнае святло перспектывы могілак; іх атмасфернае напружанне прымушае чытача на дзвюх сотнях старонак адшукваць вялікую пятлю, якую робіць аповед.
 

Robert Seethaler (Роберт Зэталер)
Das Feld (Поле)
Carl Hanser, Berlin, 2018 (выдавецтва Карл Ганзэр, Берлін, 2018)
ISBN: 978-3-446-26038-2