Ціна Штранкар раіць Край Рэтра

Retroland - Valentin Groebner © S. Fischer Verlag У сваёй кнізе «Край Рэтра. Гістарычны турызм і туга па аўтэнтычнаму» гісторык Валянцін Грэбнер выбірае трохі незвычайны падыход да трэцяга па велічыні міжнароднага накірунку бізнэсу. Ён прапануе нам тонкі псіха-этнаграфічны позірк на гістарычны турызм, прыдуманы манахамі пяцьсот гадоў таму.  Ён задае сабе пытанне: дзе, уласна кажучы, знаходзіцца «край Рэтра» і чаму ўсім так карціць з'ездзіць туды? Што настолькі заманлівае ў гэтым пачуцці аўтэнтычнага? Пры гэтым, натуральна, нельга абысці пытанні паходжання і гістарычнай ідэнтычнасці. Валянцін Грэбнер вядзе нас у сваім элегантным эсэістычным стылі ад ансамбляў Сакры Монці ў П'емонце  ў сярэдневечныя саборы, у старыя гарадскія цэнтры і на фантастычныя ўзбярэжжы – у Парыж, у Альпы, у рамантычны Люцэрн і на маляўнічы востраў Шры Ланка, г. зн. у тыя месцы, дзе час (нібыта) спыніўся.
 

Valentin Groebner (Валянцін Грэбнер)
Retroland. Geschichtstourismus und die Sehnsucht nach dem Authentischen (Край Рэтра. Гістарычны турызм і туга па аўтэнтычнаму)
S. Fischer Verlag, Frankfurt am Main, 2018 (Выдавецтва С. Фішэр Фэрлаг, Франкфурт-на-Майне, 2018 г.)
ISBN: 978-3-10-397366-2
224 старонкі