Івона Навацка раіць
Нішто з таго, што з намі здараецца

Nichts, was uns passiert © Verbrecher Verlag, Berlin, 2018 Ганна і Ёнас праводзяць разам адну ноч. Усё  і магло б абмежавацца гэтым выпадковым сексам, які ні да чаго не абавязвае, але адбываецца яшчэ адзін кантакт, і ён застаецца ў памяці Ганны як згвалтаванне, а для яго не вельмі адрозніваецца ад першага. Праз два месяцы Ганна падае скаргу, і справа становіцца публічнай. Шмат хто з атачэння абодвух быў вымушаны заняць пэўную пазіцыю. Ужо неўзабаве Ганну называюць манюкай, а Ёнаса злачынцам. Паказанне супраць паказання, ніякага збавення не бачна. Бо тут  справа ж зусім не ў тым, каб вынесці прысуд, тут неабходна наглядна паказаць грамадскія наступствы сексуальнага гвалту і бездапаможнасць перад імі. У канцы абодва персанажы аказваюцца самотнымі і заплямленымі, што ледзь не зводзіць іх зноў разам.

У мінімалісцкім пратакольным стылі ананімы апавядальнік, Я, перадае фрагменты размоў з асобамі, наўпрост ці ўскосна ўцягнутымі ў сітуацыю. Аўтарка адмаўляецца ад упрыгожанай мовы, захоўвае суха-дзелавы,  амаль дакументальны стыль, але пры гэтым аповед вельмі інтэнсіўны. Гэты трывожны раман, дэбют аўтаркі, хвалюе да глыбіні душы і ў ходзе дыскусіі аб сексуальным гвалце з шэрагу «І мяне таксама» вельмі дакладна закранае нерв часу.
Verbrecher Verlag

Bettina Wilpert (Беціна Вільперт)
Nichts, was uns passiert (Нічога з таго, што з намі здараецца)
Verbrecher Verlag, Berlin, 2018 (Выдавецтва Verbrecher, Берлін, 2018 г.)
ISBN 978-3-95732-307-1
167 старонак
 

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Youtube
Detektor.fm
Perlentaucher
Die Zeit
Literaturkritik