Радэк Малы раіць
Васьміног у краўца

Krake beim Schneider. Tierische Zweiteiler © Peter Hammer Verlag, Wuppertal, 2019 На рахунку берлінскай мастачкі Надзі Будэ налічваецца ўжо некалькі дзіцячых кніг. Большай часткай гэта комплексныя аўтарскія творы, якія ўзнікаюць у выніку геніяльнага ўзаемадзеяння блазенскіх, падобных на карыкатуры ілюстрацый і зарыфмаваных вербальных кампанентаў. Поспеху аўтарка дасягнула ўжо з яе першай кнігай «Eins zwei drei Tier» («Адзін, два, тры, звяры»), 1999 г., – адзінай, якая была перакладзена на іншыя мовы. Сярод яе твораў надзвычайнае месца займаюць нетрадыцыйна перапрацаваныя ў выглядзе коміксаў дзіцячыя ўспаміны «Such dir was aus, aber beeil dich» («Выберы сабе што-небудзь, толькі паспяшайся»), 2009 г.; толькі гэтая кніга была выдадзена не яе пастаянным выдавецтвам Петэра Гамэра.

У сваёй апошняй па часе кнізе «Васьміног у краўца» Будэ дасягае найвышэйшай формы. Яе сціслы мастацкі стыль знаходзіць гэтым разам падтрымку ў мінімалісцкіх, на дзіва трапных і тым не менш уражальных рыфмах. Мы паглыбляемся ў свет, поўны ачалавечаных жывёл, свет, у якім магчыма ўсё. Янот прасуе бялізну, муха чытае нешта пра фэн-шуй, а голыя слімакі радуюцца жыццю на нудысцкім пляжы. Рыфмы часта абапіраюцца на выслоўі, якія самым юным чытачам пакуль што, магчыма, не вядомыя. Яшчэ і з гэтай прычыны кніга Будэ належыць да катэгорыі чытанак для ўсёй сям'і, задавальненне ад яе атрымае і  сёй-той з дарослых.
Peter Hammer Verlag

Nadia Budde (Надзя Будэ)
Krake beim Schneider. Tierische Zweiteiler («Васьміног у краўца»)
Peter Hammer Verlag, Wuppertal, 2019 (Выдавецтва Peter Hammer, Вупэрталь, 2019 г.)
ISBN 978-3-7795-0605-8
48 старонак