Юле Пфайфер-Шпікерман раіць
Радрыга Раўбайн і Кнірпс, ягоны зброеносец

Micheal Ende, Wieland Freund: Rodrigo Raubein und Knirps, sein Knappe. Illustriert von Regina Kehn © 2019 von Thienemann in der Thienemann-Esslinger Verlag GmbH, Stuttgart Міхаэль Эндэ паспеў да сваёй смерці напісаць першыя тры раздзелы гэтай гісторыі. Віланду Фройнду ўдалося стварыць шэдэўр -- конгеніяльна закончыць фрагмент. Кнірпс, юны нашчадак сям'і ўладальнікаў вандроўнага тэатра лялек, адчувае, што ён пакліканы да нечага іншага, замест таго каб працягваць бацькоўскую справу, тым больш што тата і мама Дзік займаюцца гэтай справай без асаблівага захаплення. Кнірпс хоча перажыць сапраўдныя прыгоды і адной бурнай навальнічнай ноччу выпраўляецца праз Лес Жахаў да замку пагрозлівага рыцара-разбойніка Радрыга Раўбайна, каб наняцца да яго зброеносцам. А Радрыга, які наганяе ўсім страх, заўдзячае гэта сваёй мэтанакіравана арганізаванай іміджавай кампаніі, на самай жа справе ён хоча жыць без хваляванняў, гадаваць кактусы і па магчымасці засцерагчыся ад нападаў на сябе. Хлопчык Кнірпс, бязбоязная натура, не дае Радрыга спакою, і той пачынае баяцца, што яго маскіроўка выкрыецца. Ён пасылае Кнірпса на выпрабаванні. Такім чынам падзеі пачынаюць усё больш і больш раскручвацца.

Віланду Фройнду цудоўна ўдаецца ўцягнуць чытачоў ці, адпаведна, слухачоў у гэтую казачную прыгодніцкую гісторыю. Тут гаворка ідзе пра страх і яго пераадоленне, пра добрых і дрэнных, пра іх аўтэнтычнасць і ролі -- як у лялечнай гульні, так і ў сапраўдным жыцці. І тут чуецца парада гісторыі: ніхто не павінен абмяжоўвацца назаўсёды адзінай уласнай роллю. Таму Рэгіна Кен абмалёўвае характары шматгранна, шматкалярова і далікатна, яна стварае дадатковыя настраёвыя вобразы, прычым у літаральным сэнсе. Папугай Сакрат, які ўвесь час спрабуе прадбачыць ход гісторыі, каб потым у вырашальны момант мець магчымасць умяшацца, філасофствуе разам з Радрыга: «На яго думку, марыянеткі заўсёды нешта азначаюць, гэтак сама як нешта азначаюць і гісторыі, нават калі невядома, што».
Шчыра раю даведацца пра гэта больш!
Thienemann-Esslinger Verlag

Michael Ende und Wieland Freund, Text | Regina Kehn, Illustrationen (Міхаэль Эндэ і Віланд Фройнд, тэкст; Рэгіна Кен, ілюстрацыі)
Rodrigo Raubein und Knirps, sein Knappe (Радрыга Раўбайн і Кнірпс, ягоны зброеносец)
Thienemann-Esslinger Verlag, Stuttgart, 2019 (Выдавецтва Thienemann-Esslinger, Штутгарт, 2019 г.
ISBN 978-3-522-18500-4
208 старонак
 

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Frankfurter Allgemeine Zeitung
Perlentaucher
Die Zeit
Kinderbuch-Couch