Вікторыя Ганішава раіць
Жыццё Гелены Зільбер

Alexander Osang - Die Leben der Elena Silber © S. Fischer Verlag «Зіна Краснова клала ў печ апошнія палены, калі недзе ў горадзе яе мужу забівалі ў грудзі кол». Гэтым аглушальным сказам пачынаецца шырока разгалінаваны раман нямецкага журналіста Аляксандра Озанга. Рэжысёр-дакументаліст Канстанцін Зільбер, герой рамана, даўно ўжо шукае тэму, дзякуючы якой яму нарэшце пашанцуе дасягнуць вышынь у свеце кіно. Крыэіс у прафесіі і ў асабістым жыцці падштурхоўвае яго на пошук слядоў сямейнай таямніцы. Галоўны персанаж аповесці – ягоная бабуля, Гелена Зільбер, дачка рэвалюцыянера-камуніста Віктара Краснова, які быў забіты ў Расіі ў 1905 годзе. З гэтага моманту пачынаюцца трывогі сямейнага клана, заблытаная гісторыя якога разгортваецца паміж Усходам і Захадам, камунізмам і нацыянал-сацыялізмам, таталітарызмам і дэмакратыяй.
У гэтым рамане аўтар здолеў на прыкладзе руска-нямецкай сям'і абмаляваць складанае плеціва адносін паміж Захадам і Усходам. Цяпер, праз трыццаць гадоў пасля знікнення жалезнай заслоны, пасыл рамана надзвычай актуальны, таму што ён ставіць дакладны дыягназ сучаснага геапалітычнага крызісу.
S. Fischer Verlag

Alexander Osang (Аляксандр Озанг)
Die Leben der Elena Silber («Жыццё Гелены Зільбер»)
S. Fischer Verlag, Frankfurt am Main, 2019 (Выдавецтва S. Fischer Verlag, Франкфурт-на-Майне, 2019 г.)
ISBN 9783103974232 
624 старонкі

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Deutschlandfunk
NDR