Марта Айх раіць
Зімовыя пчолы

Winterbienen - Norbert Scheuer © C.H. Beck Verlag Трохі іншая гісторыя пчол. Раман-дзённік «Зімовыя пчолы» распавядае пра жыццё пчаляра ў апошния месяцы Другой сусветнай вайны. Эгідыюс Арымонд, заўчасна звольнены з працы ў школе настаўнік гісторыі і лацінскай мовы, -- аўтсайдэр, бабнік, эпілептык, выратавальнік уцекачоў. Жыве ён у вёсцы Каль у рэгіёне Айфель паблізу бельгійскай граніцы, за які ў канцы вайны ішлі жорсткія баі.
Са студзеня 1944 па май 1945 года Эгідыюс Арымонд запісвае ўсё, што дзень пры дні адбываецца вакол яго: як ён у адпаведна пераробленых вуллях перавозіць уцекачоў-яўрэяў праз мяжу ў Бельгію, пра што гавораць у рэстаране гасцініцы, якія тыпы самалётаў з'яўляюцца ў небе, у якія гісторыі з жанчынамі ён ублытваецца, як пакутуе ад эпілепсіі і таму мусіць набываць дарагія лекі. Над Айфелем кружляе ўсё больш бамбардзіроўшчыкаў саюзных дзяржаў, і Эгідыюс Арымонд спрабуе ўнікнуць бомбавай навальніцы -- унутраны спакой ён набывае, з аднаго боку, ад вывучэння архіўных матэрыялаў продка, манаха-бенедыктынца Амброзіюса, які жыў у XV стагоддзі і першы прывёз пчол у гэтую мясцовасць, з другога боку, душэўную раўнавагу яму даюць яго пчолы, мірная ахоўная процівага пагрозам вайны. 
Гэтым напружаным, разумна пабудаваным і пранікнёна, з мноствам  і яркіх вобразаў напісаным раманам Норберт Шойер прадоўжыў  сваю літаратурную хроніку, у цэнтры якой – вёска Каль у Айфелі. За раман  «Зімовыя пчолы» ён быў уганараваны прэміяй Вільгельма Раабэ, а кніга трапіла ў кароткі спіс Нямецкай літаратурнай прэміі за 2019 г.
C.H. Beck Verlag

Norbert Scheuer (Норберт Шойер)
Winterbienen («Зімовыя пчолы»)
C.H. Beck Verlag, München, 2019 (Выдавецтва C.H. Beck Verlag, Мюнхен, 2019 г.)
ISBN 978-3-406-73963-7
319 старонак

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Deutschlandfunk
FAZ-Net