Матэ Сёкэ раіць
Прыгожае, убогае, няўстойлівае

Das Schöne, Schäbige, Schwankende - Brigitte Kronauer © Klett-Cotta Verlag Цікаўны варабейка, быццам згублены, выклёўвае рознакаляровыя каменьчыкі з вялікага магічнага асарці (параўн. лац. satura lanx «напоўненая садавінай талерка») Брыгіты Кронаўэр. Але гэтым разам кароткія гісторыі ўвасабляюцца – быццам нанізаныя на арніталагічную нітку-дугу элементы – у птушках, часткова ўвекавечаных у руху. Строга і смешна катэгарызаваных, кожная з уласнай асобай і своеасаблівай філасофіяй. Да сатырычнай satura lanx Гая Луцылія і блізкай да прыроды сумесі Адальберта Штыфтэра апошні па часе твор Брыгіты Кронаўэр дадае псіхадэлічна-філасофскі і арніталагічны плюс.
Кронаўэр майструе свае кароткія гісторыі з упрыгожаных прыметнікамі і дзеепрыметнікамі сказаў даўжынёй па паўстаронкі. Ашаламляльныя «гісторыі-раманы» нагадваюць да немагчымасці ўдасканаленыя літаратурныя практыкаванні для пальцаў: гульню з фарбамі, чырыканне, перспектывы, паслядоўнасць думак персанажаў зліваецца ў іх з апісаннямі апавядальніка, якія вылучаюцца эфектам асабістасці. Гэтак сама, як «Я» Кронаўэр адчувае сябе «дома» у кожнай гісторыі, расказваючы пра магчымасці выйсця і шматкаляровасць у свеце вакол нас, так уласцівасці і галасы і каляровых птушак чуюцца ў гісторыях і персанажах міні-раманаў, ствараючы шматгалосую каляровую клетку, за якой ідуць раманы даволі доўгіх мадэляў. Пісьменніца абыходзіцца з эмбрыёнамі раманаў, як адна з цудоўных гераінь яе кнігі-інкубатара з чылійскімі народнымі песнямі: «Яна гуляла з песнямі, не дасягаўшымі яе магчымасцей, нахілялася над імі з усмешкай, але рупліва, рабіла з іх дыяманты або ў хуткім часе адлятала ад іх».
Пра што б ні ішла гаворка – пра прыгожых, убогіх ці няўстойлівых птушачак ці пра ліслівых патрыярхаў, пра ўспаміны, што здаюцца асабістымі, ці нахабных літаратурных крытыкес, Кронаўэр не пакідае нявыкарыстанай ніводнай магчымасці кантрабандай увесці у птушыны спеў і ў свае раманы-немаўляткі трохі чырыкання, выказванняў пра літаратуру, крытыку літаратуры, давесці гісторыі ў раманах з пранізліва адпавядаючымі рэчаіснасці апісаннямі персанажаў да ашаламляльных выніковых эфектаў і папесціць чытача задзірлівымі выслоўямі, элегантнай нямецкай мовай і літаратуразаванымі «выпадковымі знаёмствамі».
Klett-Cotta Verlag

Brigitte Kronauer (Брыгіта Кронаўэр)
Das Schöne, Schäbige, Schwankende: Romangeschichten («Прыгожае, убогае, няўстойлівае. Гісторыі-раманы»)
Klett-Cotta, Stuttgart, 2019 (Выдавецтва Klett-Cotta, Штутгарт, 2019 г.)
ISBN 9783608964127
595 старонак

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Perlentaucher
Deutschlandfunk
Frankfurter Rundschau
Süddeutsche Zeitung