Міхал Гварэцкі раіць
Нядаўнія дні

Tom Müller - Die jüngsten Tage © Rowohlt Verlag Том Мюлер, пісьменнік і рэдактар выдавецтва з Берліна, свабодна гаворыць па-італьянску. Італія для яго, можна сказаць, другая радзіма: ён вучыўся і жыў у Пізе і Перуджы. У выдатным, глыбока меланхалічным дэбютным рамане Мюлера «Нядаўнія дні», які быў намінаваны на прэмію часопіса «Aspekte», згадваецца мноства італьянскіх літаратараў. нават маленькага сабачку Гелены завуць Пазаліні. Ужо з XVIII стагоддзя Італія для немцаў – краіна, па якой яны тужаць, плоскасць праекцыі. Мюлер гуляе з рознымі топасамі Італіі, але адначасова і выступае супраць многіх іншых клішыраваных уяўленняў пра яе. Асаблівую ролю іграе ў кнізе спрэчны дэндзі Габрыэль д'Анунцыа, пілот у час Першай сусветнай вайны, паэт, драматург, але і настаўнік Беніта Мусаліні, прапагандыт фашызма. «Ardisco, non ordisco». –«Я не кую планаў, я палаю».
Ёнатан Бук, юны герой гэтага рамана пра сталенне, які толькі што страціў свайго лепшага сябра, больш за ўсё любіць чытаць д'Анунцыа ў пасцелі і марыць пра авантурны першы час пасля ўз'яднання. Тады свет быў яшчэ малады, новы, а жыццё бурлівае. Але гэта ўсё даўно стала гісторыяй. Аўтар пераканаўча раскрывае такія вялікія тэмы, як сяброўства, страта, каханне і смерць.
Rowohlt Verlag

Tom Müller (Том Мюлер)
Die jüngsten Tage («Нядаўнія дні»)
Rowohlt Verlag, Reinbek bei Hamburg, 2019 (Выдавецтва Rowohlt Verlag, Райнбэк пад Гамбургам, 2019 г.)
ISBN 9783498045449
240 старонак